Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта
(Пасля перасылкі з Калінінградскі дзяржаўны ўніверсітэт)
«Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта» (руск.: Балтийский федеральный университет имени Иммануила Канта, «БФУ імя І. Канта», «Кантыяна») — федэральная дзяржаўная аўтаномная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі, заснаваная ў 1947 годзе ў горадзе Калінінградзе (СССР), атрымала статус федэральнага ўніверсітэта 30 снежня 2010 года.
Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта | |
---|---|
| |
Заснаваны | 1947 |
Студэнты | 16 000 |
Сайт | kantiana.ru (руск.) |
![]() |
З’яўляецца найстарэйшым ВНУ Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Імя вядомага нямецкага філосафа Імануіла Канта ўніверсітэту прысвоена 23 мая 2005 года Распараджэннем № 630-р Урада Расійскай Федэрацыі.

У 2004 годзе па ініцыятыве нацыянальнага таварыства «Калінінградскае зямляцтва беларусаў» на тэрыторыі ўніверсітэта ўстаноўлены помнік Францыску Скарыну (скульптар А. Арцімовіч).
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Правіць
Спасылкі Правіць
Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта на Вікісховішчы |