Каліфарнійскі ўніверсітэт у Ірвайне

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Ірвайне (англ.: University of California, Irvine) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ірвайн у штаце Каліфорнія, ЗША.

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Ірвайне
англ.: University of California, Irvine
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of California, Irvine
Заснаваны 1965
Студэнты 36 303[1]
Размяшчэнне Ірвайн, Каліфорнія, ЗША
Сайт uci.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта адзін з дзесяці кампусаў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Ён прапануе 87 ступеняў бакалаўра і 129 вучоных і прафесійных ступеняў. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выдаткі ўніверсітэта на даследаванні і распрацоўкі склалі 523,7 мільёна долараў у 2021 годзе. Універсітэт стаў сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў у 1996 годзе. Па стане на студзень 2022 года ўніверсітэт налічваў 5 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 7 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 6 лаўрэатаў «Genius Grant» Макартура, 37 стыпендыятаў Гугенхайма і 1 лаўрэат прэміі Цьюрынга.

Структура правіць

  • Школа мастацтваў
  • Школа біялагічных навук
  • Школа бізнесу
  • Школа адукацыі
  • Школа інжынерыі
  • Школа гуманітарных навук
  • Школа інфармацыі і камп'ютэрных навук
  • Школа міждысцыплінарных студый
  • Школа права
  • Школа фізічных навук
  • Школа сацыяльнай экалогіі
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа медыцыны
  • Школа медсястрынства
  • Школа фармацыі і фармацэўтычных навук
  • Праграма ў галіне грамадскага здароўя

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць