Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе

універсітэт у ЗША

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе (англ.: University of California, Davis) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэйвіc у штаце Каліфорнія, ЗША.

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе
англ.: University of California, Davis
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of California, Davis
Заснаваны 1905
Студэнты 39 074[1] і 36 959[2]
Размяшчэнне Дэйвіс, Каліфорнія, ЗША
Сайт ucdavis.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта самая паўночная з дзесяці ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Яна ўпершыню была заснавана як сельскагаспадарчая вучэльня ў 1905 годзе і стала сёмай установай вышэйшай адукацыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў 1959 годзе. Заснаваны ў асноўным як сельскагаспадарчы кампус, універсітэт за апошняе стагоддзе пашырыўся і ўключыў магістарскія і прафесійныя праграмы ў галіне медыцыны, права, ветэрынарыі, адукацыі, медсястрынства і кіравання бізнесам. Школа ветэрынарнай медыцыны ўніверсітэта — гэта буйнейшая ветэрынарная школа ў ЗША. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выкладчыкі, выпускнікі і даследчыкі ўніверсітэта былі лаўрэатамі дзвюх Нобелеўскіх прэмій, аднаго медаля Філдса, прэзідэнцкага медаля Свабоды, трох Пулітцэраўскіх прэмій, трох стыпендый Макартура і Нацыянальнага медаля навукі ЗША.

Структура

правіць
  • Каледж аграрных і экалагічных навук
  • Каледж біялагічных навук
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж літаратуры і навукі
  • Школа медсястрынства
  • Школа менеджменту
  • Школа адукацыі
  • Школа права
  • Школа медыцыны
  • Школа ветэрынарнай медыцыны

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць