Каменскі сельсавет (Кармянскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ка́менскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Каменка.

Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каменка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 27 снежня 2022
Насельніцтва (2019) 449
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2337
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 5 жніўня 1929 года перайменаваны ў Курганіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Каменскі[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Барсукоўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Бор, Бярозаўка, Каменка, Кучын, Лебядзёўка, Янаўка і пасёлак Пакроўскі.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 592 чалавекі[3], з іх 98,0 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 449 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.