Каменкаўскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ка́менкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старая Каменка.

Каменкаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Слаўгарадскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старая Каменка
Дата ўтварэння 21 жніўня 1925
Дата скасавання 17 ліпеня 2006
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Утвораны 21 жніўня 1925 года як Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 30 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынкаўскага сельсавета. 17 ліпеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кабінагорскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Агеева, Благадаць, Васход, Дубна, Казакоўка, Крамянка, Новая Каменка, Старая Каменка і Сычын.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.