Камуна (Любанскі раён)
Каму́на[1] (трансліт.: Kamuna, руск.: Коммуна) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Вёска
Камуна
|
Перад Вялікай Айчыннай вайне ў вёсцы жыло 690 жыхароў у 210 дварах[2].
17 ліпеня 1941 года вёска Камуна была амаль поўнасцю спалена фашыстамі. З 210 дамоў засталіся толькі два, астатнія былі знішчаны, 2 чалавекі былі забіты[2]. У памяць пра гэта ў вёсцы ўсталяваны памятны знак[3].
Цікавыя факты
правіцьУ 1933 годзе ў Камуну прыязджаў у творчую камандзіроўку Янка Купала. Убачанае ў вёсцы натхніла паэта на стварэнне паэмы пра камунараў «Над ракой Арэсай»[4].
У вёсцы спрабуюць вярнуць амаль страчаны абрад Русалле[5].
У камуне дзейнічае Музей гісторыі меліярацыі, які з'яўляецца філіялам Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы.
Вядомыя асобы
правіць- Лідзія Сямёнаўна Савік (1936—2024) — беларуская літаратуразнаўца.
- Ірына Сямёнаўна Шыкунова (1940—2020) — беларуская оперная спявачка (лірычнае сапрана), педагог.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Камуна
- ↑ Трэба ведаць свой край
- ↑ На Любаншчыне адбылося свята ў гонар паэта
- ↑ Русальная яечня
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ВЁСКА КАМУНА
- Купалаўская Камуна над ракой Арэсай