Камунараўскі сельсавет (Любанскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Камуна́раўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Сосны.

Камунараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сосны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 491
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ніжынскі (Нежынскі) сельсавет у складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ніжын (у 1928—1935 гадах — вёска Кузьмічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці.

16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна, сельсавет перайменаваны ў Камунараўскі, са складу Даманавіцкага сельсавета Старобінскага раёна перададзена вёска Забярэзінец[1]. 13 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Сосны[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3339 чалавек[3], з іх 97,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.