Камуністычная партыя Іспаніі
Камуністычная партыя Іспаніі (КПІ) (ісп.: Partido Comunista de España) — ультралевая палітычная партыя ў Іспаніі.
Камуністычная партыя Іспаніі | |
---|---|
Partido Comunista de España | |
Заснавальнік | Jules Humbert-Droz[d] |
Дата заснавання | 14 лістапада 1921 |
Штаб-кватэра | Мадрыд, Іспанія |
Краіна | |
Ідэалогія | еўракамунізм, антыфашызм |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі | Рабочыя камісіі |
Маладзёжная арганізацыя | Communist Youth Union of Spain[d] |
Колькасць членаў | 35 000 |
Гімн | Інтэрнацыянал |
Сайт | pce.es |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКамуністычная партыя Іспаніі была заснавана ў 1921 годзе пасля расколу ў Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ІСРП). КПІ была заснавана членамі ІСРП, якія выступалі супраць сацыял-дэмакратычнага крыла ІСРП, таму што сацыял-дэмакратычнае крыло не падтрымлівала інтэграцыю ІСРП у Камуністычны інтэрнацыянал. Партыя была ўпершыню легалізавана пасля абвяшчэння Другой Іспанскай рэспублікі ў красавіку 1931 года. З пачаткам грамадзянскай вайны ў Іспаніі КПІ падтрымала рэспубліканцаў, а пасля іх паражэння партыя была забаронена.
Пры дыктатуры Франка КПІ была галоўнай апазіцыяй франкісцкай дыктатуры. У першыя гады дыктатуры многія члены КПІ далучыліся да іспанскіх макаў, групы партызан, якія змагаліся супраць франкізму. З падзеннем папулярнасці макі ў 1960-х, КПІ памяняла тактыку і перайшла ад партызанскай барацьбы да прафсаюзнай, заснаваўшы Рабочыя камісіі.
Пасля смерці Франка і пераходу Іспаніі да дэмакратыі КПІ была зноў легалізавана 9 красавіка 1977 года.
З 1986 года ўваходзіць у кааліцыю "Аб'яднаныя левыя". У сваім статуце КПІ вызначае свае мэты як "дэмакратычны ўдзел у рэвалюцыйным пераўтварэнні грамадства і яго палітычных структур, пераадоленне капіталістычнай сістэмы і пабудова сацыялізму ў іспанскай дзяржаве, як уклад у пераход да сацыялізму ва ўсім свеце".
Мае маладзёжную арганізацыю - Камуністычны саюз моладзі Іспаніі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камуністычная партыя Іспаніі
- Афіцыйны сайт партыі
- Гісторыя на афіцыйнам сайце партыі