Камянчане
Камянча́не[1] (трансліт.: Kamiančanie, руск.: Каменчане) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.
Вёска
Камянчане
|
Гісторыя
правіцьУ сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. у 1861 г. 61 рэвізская душа. У 1897 г. в54 двары, 334 жыхары, 312 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 65 двароў, 349 жыхароў.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Радзіма». 3 2 снежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. цэнтр калгаса «Радзіма», 253 жыхары. Пасля вытворчая брыгада гэтай гаспадаркі. Дзейнічалі клуб, комплексна-прыемны пункт, крама.
Насельніцтва
правіць- 1999 — 73 двароў, 157 жыхароў.
Вядомыя асобы
правіць- Караліна Жытко (нар. 1999) — беларуская футбалістка.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
правіць- Камячане Архівавана 20 лютага 2015.
- Камянчане на радзіма.орг