Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая

Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая (1892, Баранавічы — 27 кастрычніка 1937, Карэлія) — дзяячка каталіцкага касцёла.

Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая
Род дзейнасці манах
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1937(1937-10-27)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Альма-матар

Біяграфія правіць

 
Крушэльніцкая пасля арышту ў 1933 годзе

Скончыла гімназію. Падчас Першай сусветнай вайны патрапіла ў Расію. Жыла і працавала ў Маскве. Была парафіянкай каталіцкага храма Святога Людвіка[ru]. У сваёй кватэры збірала знаёмых, вяла дыскусіі на рэлігійна-філасофскія тэмы. Стварыла падпольны каталіцкі гурток.

У ноч з 28 на 29 чэрвеня 1933 года разам з іншымі паплечнікамі па веры была арыштавана. 19 лютага 1934 года асуджана па арт. 58—8, 58-10 і 58-11 КК РСФСР да 10 гадоў выпраўленча-працоўных лагероў.

На Салаўках выйшла замуж. Працягвала прапаведаваць свае перакананні. У 1937 годзе Каміла была расстраляна[1].

У 2003 годзе расійскі рымска-каталіцкі касцёл прапанаваў залічыць да вялікамучанікаў 16 кандыдатаў, сярод якіх была і Крушэльніцкая[2].

Зноскі