Камі́нскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Дабрылаўка, за 8 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, каля вёсак Каміншчына і Азярцы.

Камінскае
Каардынаты: 55°12′00,10″ пн. ш. 27°45′55,60″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Даўжыня 0,4 км
Шырыня 0,25 км
Плошча 0,07 км²
Даўжыня берагавой лініі 1 км
Выцякаюць ручай
Камінскае (Беларусь)
Камінскае
Камінскае
Камінскае (Віцебская вобласць)
Камінскае
Камінскае

Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на захадзе стромкія, вышынёй да 15 м, у ніжняй частцы пад хмызняком. Усходнія вышынёй да 3 м, пад лугам. З возера выцякае ручай у раку Дабрылаўка.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.(руск.)