Камінтэрн (Буда-Кашалёўскі раён)
Камінтэ́рн[1] (трансліт.: Kamintern, руск.: Коминтерн) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.
Пасёлак
Камінтэрн
|
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьЗа 20 км на ўсход ад Буда-Кашалёва, 19 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.
Гідраграфія
правіцьНа ўсходзе і захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай, амаль мерыдыянальнай крывалінейнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 15 двароў, 9 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — 10 гаспадарак, 18 жыхароў.
Дынаміка
правіць- 1940 год — 35 двароў, 92 жыхара.
- 1959 год — 103 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 10 гаспадарак, 18 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх