Камісарыят па замежных справах ССРБ

Наро́дны камісарыя́т па заме́жных спра́вах ССР Белару́сі быў ўтвораны ў студзені 1919 года, згодна з рашэннем VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) аб стварэнні ССРБ.

Народны камісарыят па замежных справах ССР Беларусі
Будынак Наркамата па вуліцы Койданаўская, 21 (цяпер Рэвалюцыйная, 15)
Будынак Наркамата па вуліцы Койданаўская, 21 (цяпер Рэвалюцыйная, 15)
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння студзень 1919
Дата скасавання люты 1919
Вышэйшае ведамства Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі

У Камісарыяце працавалі 12 чалавек. У ведамстве быў створаны эканоміка-прававы аддзел[1].

Згодна з рашэннем Першага Усебеларускага з'езда Саветаў, які праходзіў 23 лютага 1919 года ў Мінску, аб утварэнні Літоўска-Беларускай Рэспублікі дзейнасць наркамата была спынена, былыя супрацоўнікі камісарыята — чатыры чалавекі — перайшлі ў замежны аддзел пры камісарыяце ўнутраных спраў[2].

Наркам

правіць

Зноскі

  1. В столице увековечили память Комиссариата по иностранным делам ССРБ
  2. Дыпламатычная служба Беларусі адкрыла новыя старонкі сваёй гісторыі

Спасылкі

правіць