Камісія па мураванай будоўлі Санкт-Пецярбурга і Масквы

Камісія па мураванай будоўлі Санкт-Пецярбурга і Масквы (руск.: Коми́ссия о ка́менном строе́нии Санкт-Петербу́рга и Москвы́[1]) — дзяржаўная ўстанова ў Расійскай імперыі, якая займалася пытаннямі планіроўкі і забудовы сталіц і інш. гарадоў. Утворана 11 снежня 1762 года, знаходзілася ў распараджэнні Сената. Першапачаткова называлася «Камісіяй для ўпарадкавання гарадоў Санкт-Пецярбурга і Масквы»[1] і прызначалася для вызначэння граніц Санкт-Пецярбурга і яго прадмесцяў. З'яўлялася правапераемніцай Камісіі па Санкт-Пецярбургскай будоўлі, створанай 10 ліпеня 1737 года.

Гісторыя

правіць

У адпаведнасці з указам 1763 г. «Аб стварэнні ўсім гарадам, іх будоўлям і вуліцам спецыяльных планаў па кожнай губерні асобна» Камісіі было даручана кіраванне складаннем планаў і забудовай гарадоў Расійскай Імперыі. З гэтага моманту, Найвышэйша зацверджаны генеральны план, становіцца асноватворным горадабудаўнічым дакументам, які мае юрыдычны статус.

У 1763 годзе Камісія правяла конкурс на лепшы праект планіроўкі сталіцы. Вынікі конкурсу да нас не дашлі. Паводле праектаў камісіі ажыццяўлялася рэгуляванне забудовы набярэжных малых рэк і каналаў, фарміраванне архітэктурных ансамбляў цэнтральных плошчаў. У 1764—1768 гадах у камісіі створаны планы забудовы Адміралцейскіх частак, Васільеўскага вострава, Пецярбургскага боку, прадмесцяў за ракой Фантанкай.

Праца Камісіі непасрэдна ўзаемадзейнічала з губернскімі органамі. Менавіта на месцах першапачаткова рабілася геадэзічная здымка месца і разбіўка плана горада ў адпаведнасці з межавай інструкцыяй 1766 года. Акрамя ўласна падасноў гарадскіх зямель, з губерняў паступалі і прапановы, якія тычыліся рэканструктыўных мерапрыемстваў. Пры гэтым губернатары паведамлялі ў Сенат вынікі абмеркаванняў гэтых пытанняў з прадстаўнікамі мясцовага дваранства.

У 1774 годзе было заснавана маскоўскае аддзяленне камісіі — Асобны дэпартамент, на чале якога быў пастаўлены вопытны будаўнічы чыноўнік П. М. Кожын. У пачатку 1775 года ў дэпартаменце пачаў працаваць архітэктар Н. Легран. Да лета таго ж года аддзяленнем быў распрацаваны Праектны план — праект рэканструкцыі Масквы. Для практычнай рэалізацыі плана была заснавана спецыяльная будаўнічая арганізацыя, якая атрымала запазычаную са старажытных часоў назву Каменнага прыказа; узначаліў Каменны прыказ П. М. Кожын. Апроч будаўніцтва Каменнаму прыказу было даручана стварэнне цагельняў і будаўнічы нагляд за будоўлямі[2].

Камісія распрацоўвала таксама планы звыш 300 правінцыйных гарадоў Расіі. Скасавана ў 1796 годзе пры Паўле I.

Кіраўніцтва Камісіі

правіць

У розны час Камісію ўзначальвалі сенатары:

і інш.

Галоўныя архітэктары Камісіі

правіць

Рабочую частку Камісіі, непасрэдна звязаную з пытаннямі планіроўкі і забудовы, у розны час узначальвалі архітэктары:

Зноскі

  1. а б Написание названия по: Семенцов С. В. Градостроительное развитие Санкт-Петербурга в 1703—2000-е годы. Дисс…. докт. архитектуры. Санкт-Петербург: СПБГАСУ, 2007.
  2. Либсон В. Я., Домшлак М. И., Аренкова Ю. И. и др. Кремль. Китай-город. Центральные площади // Памятники архитектуры Москвы. — М.: Искусство, 1983. — С. 141. — 504 с. — 25 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Н. Молева, Э. Белютин. Живописных дел мастера. Канцелярия от строений и русская живопись первой половины XVIII века. — М.: Искусство, 1965. — 336 с. — 4 000 экз. экз. — ISBN ID 4362997.

Спасылкі

правіць