Канадскі каралеўскі ваенны каледж
Канадскі каралеўскі ваенны каледж (англ.: Royal Military College of Canada) — канадская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Кінгстан у правінцыі Антарыа, Канада.
Канадскі каралеўскі ваенны каледж | |
---|---|
англ.: Royal Military College of Canada | |
Арыгінальная назва | англ.: Royal Military College of Canada |
Заснаваны | 1876 |
Тып | ваенная акадэмія |
Размяшчэнне | Кінгстан, Антарыа, Канада |
Сайт | rmc-cmr.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьВучэльня была заснавана ў 1874 годзе і правяла першыя заняткі 1 чэрвеня 1876 года. З 1959 года ўстанова мае ўніверсітэцкі статус. Курсанты навучаюцца ў адпаведнасці з так званымі «чатырма слупамі»: навучанне, афіцэрства, лёгкая атлетыка і двухмоўе (англійская і французская мовы). Размешчаны на паўвостраве плошчай 41 гектар, вучэльня ўяўляе сабой спалучэнне гістарычных будынкаў і больш сучасных акадэмічных і спартыўных будынкаў і інтэрнатаў.
Структура
правіцьФакультэты
правіць- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
Дэпартаменты
правіць- Дэпартамент прыкладных ваенных навук
- Дэпартамент хіміі і хімічнай інжынерыі
- Дэпартамент цывільнага будаўніцтва
- Дэпартамент абаронных студый
- Дэпартамент электратэхнікі і вылічальнай тэхнікі
- Дэпартамент англійскай мовы
- Дэпартамент французскай мовы, літаратуры і культуры
- Дэпартамент гісторыі
- Дэпартамент менеджменту
- Дэпартамент матэматыкі і інфарматыкі
- Дэпартамент механічнай і аэракасмічнай інжынерыі
- Дэпартамент ваеннай псіхалогіі і камандавання
- Дэпартамент фізікі і касманаўтыкі
- Дэпартамент паліталогіі і эканомікі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канадскі каралеўскі ваенны каледж
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы