Канберскі ўніверсітэт

Канберскі ўніверсітэт (англ.: University of Canberra) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Канбера.

Канберскі ўніверсітэт
англ.: University of Canberra
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Canberra
Заснаваны 1967
Рэарганізаваны 1990
Краіна
Размяшчэнне Канбера, Аўстралійская сталічная тэрыторыя, Аўстралія
Сайт canberra.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Вучэльня была заснавана ў 1967 годзе як каледж. Камень у падмурак новай вучэльні быў закладзены прэм'ер-міністрам Джонам Гортанам 28 кастрычніка 1968 года. У 1990 годзе каледж атрымаў статус універсітэта і сучасную назву. Галоўны кампус знаходзіцца ў прыгарадзе Канберы прыкладна за 8 км на паўночны захад ад цэнтра горада. З 2002 па 2005 год меўся таксама другі кампус у Брысбене. У адрозненне ад Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, які таксама знаходзіцца ў Канберы, Канберскі ўніверсітэт больш арыентаваны на практыка-арыентаванае навучанне, а не на даследаванні.

Структура

правіць
  • Факультэт мастацтваў і дызайну
  • Факультэт бізнесу, дзяржаўнага кіравання і права
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт здароўя
  • Факультэт прыродазнаўчых навук і тэхналогій

Спасылкі

правіць