Кандытарскі мяшок

Кандытарскі мяшок — прадмет кухоннага начыння, прызначаны для дакладнага нанясення дэкаратыўных дэталяў з узбітых вяршкоў, кандытарскіх крэмаў, маянэзу ці надання формы цесту, напрыклад для печыва ў формачках ці на блясе. Выконваецца з непрамакальнай тканіны і мае конусападобную форму. Кандытарскі мяшок дапаўняюць некалькі насадак-наканечнікаў для прадуктаў рознай кансістэнцыі з рознага памеру адтулінамі, часам фігурнай формы.

Кухар-кандытар з дапамогай кандытарскага мяшка ўпрыгожвае крэмам торт да Дня Святога Патрыка
Розныя насадкі

Літаратура правіць

  • Посуда и приспособления // 500 видов домашнего печенья: Из венгерской кухни / К.А. Бибиков. — Ужгород: Карпати, 1987. — С. 5. — 213 с.

Спасылкі правіць