Каноцыбе тонкая (Conocybe tenera) — шапкавы базідыяльны грыб роду Каноцыбе (Conocybe) сямейства Бальбітыевыя (Bolbitiaceae).

Каноцыбе тонкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conocybe tenera (Schaeff.) Fayod, 1889


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1032562
EOL  1017137
MB  255051

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 3 см, канічная, вохрыста-карычневая, часта цёмная ў цэнтры. Пласцінкі ржавыя. Ножка вышынёй 3—8 см, полая, жаўтаватая, каля асновы карычневая. Споры яйцападобныя.

На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў траве па ўзбочынах дарог у ліпені—жніўні.

Літаратура правіць