Кано Санраку (яп.: 狩野山楽, かのうさんらく) — японскі мастак канца XVI — пачатку XVII стагоддзя. Прадстаўнік культуры Мамаяма. Сапраўднае імя — Міцуёры (яп.: 光頼).

Кано Санраку
яп.: 狩野山楽
Фатаграфія
Дата нараджэння 1559[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1635[1][2][…] ці 30 верасня 1635(1635-09-30)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Мастацкі кірунак Kyō-Kanō School[d]
Уплыў Кано Эйтоку
Уплыў на Kanō Sansetsu[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кано Санраку нарадзіўся ў 1559 годзе ў самурайскай сям’і з правінцыі Омі. Служыў пажам Таётомі Хідэёсі. Апошні выявіў у юнака талент да малявання і аддаў яго на навучанне да свайго прыдворнага мастака Кано Эйтоку.

Санраку асвоіў усе прыёмы школы Кано і атрымаў ад свайго настаўніка яго радавое прозвішча. Ён намаляваў для Хідэёсі вялікую колькасць насценных карцін у замку Мамаяма  (руск.). Пасля смерці сюзерэна Санраку адмовіўся служыць сёгунату Такугава і пасяліўся ў Кіёта, дзе стаў тварыць для сталічных будысцкіх манастыроў. У Кіёта ён заснаваў сталічную школу Кано.

Асаблівасцю стылю Санраку лічацца яркасць, пышнасць, велічнасць. З вядомых прац: шырма «Дракон і тыгры», «Цзіньшань і Заходняе возера  (руск.)», 18 насценных роспісаў у манастыры Дайтоку-дзі  (руск.) «Півоні» і г. д.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б Kan? Sanraku // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Swartz A. Sanraku Kanō // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

правіць