Кансальва Санезі

Кансальва Санезі (італ.: Consalvo Sanesi, 28 сакавіка 1911, Арэца28 ліпеня 1998, Мілан) — італьянскі аўтагоншчык, пілот Чэмпіянату Еўропы AIACR, затым - Формулы-1.

Кансальва Санезі
Грамадзянства  Італія
Дата нараджэння 28 сакавіка 1911(1911-03-28)
Месца нараджэння Арэца
Дата смерці 28 ліпеня 1998(1998-07-28) (87 гадоў)
Месца смерці Мілан
Выступленні ў «Формуле-1»
Сезоны 2 (1950-1951)
Каманды Alfa Romeo
Гран-пры 5
Дэбют Італія 1950
Апошні Гран-пры 1951
Лепшы фініш Лепшы старт
4 (Швейцарыя 1951) 4 (Італія 1950, Швейцарыя 1951)
Подыумы Ачкі БК
0 3 0
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар'ера правіць

Кансальва Санезі быў тэст-пілотам каманды Alfa Romeo. У якасці баявога пілота Чэмпіянату Еўропы AIACR ён выходзіў на Talbot. У сезонах 1946-1948 Санезі ўзяў шэраг подыумаў у Чэмпіянаце Еўропы. Пасля ён заняў другое месца ў Mille Miglia.

У 1950 пачаліся гонкі Формулы-1. Кансальва Санезі не здолеў правесці першыя гонкі, бо быў траўміраваны ў новай гонцы Mille Miglia. Ён быў заменены на Луіджы Фаджыёлі. Санезі ўдзельнічаў у Гран-пры Італіі. Там ён не дамогся поспехаў з-за праблем з рухавіком.

У 1951 сезоне Кансальва правёў чатыры Гран-пры і набраў тры ачкі (4 месца ў швейцарскім Гран-пры). Аднак Alfa Romeo пакінула Формулу-1, і Санезі пачаў удзельнічаць толькі ў гонках спорткараў. У 1954 ён стаў пераможцам у класе ў гонцы Carrera Panamericana. Потым ён быў траўміраваны на тэстах, але ўжо ў 1955 вярнуўся ў гонкі і заняў 2 месца ў гонцы па ўздыму на ўзгорак на ўласнай Alfa Romeo. Гэта было яго апошняе аўтаспартыўнае выступленне.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Tim Hill. The Complete Story Formula One.

Спасылкі правіць