Луіджы Фаджыёлі
Луіджы Фаджыёлі (італ.: Luigi Fagioli; 9 чэрвеня 1898, Азіма, Анкона, Італія — 20 чэрвеня 1952, Монтэ-Карла, Манака) — італьянскі аўтагоншчык, удзельнічаў у чэмпіянатах свету ў гонках Формулы-1 у сезонах 1950—1951 гадоў. Віцэ-чэмпіён Еўропы 1935 года. Заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце 1950 года. Быў вядомы сваім няўступлівым характарам і нязгодай з аўтарытэтамі. Атрымаў мянушку «Стары рабаўнік з Абруцца».
![]() Луіджы Фаджыёлі ў 1932 годзе | |||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1898[1] | ||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||||||
Дата смерці | 20 чэрвеня 1952 (54 гады) ці 29 сакавіка 1926[1] (27 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||||||||||
Выступленні ў «Формуле-1» | |||||||||||||||||||||||||
Сезоны | 1950-1951 | ||||||||||||||||||||||||
Каманды | Alfa Romeo | ||||||||||||||||||||||||
Гран-пры | 7 | ||||||||||||||||||||||||
Дэбют | Вялікабрытанія 1950 | ||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Луіджы Фаджыёлі нарадзіўся ў 1898 годзе ў італьянскім горадзе Азіма. Удзел у гонках пачаў у 1920-я гады, з найбольшымі перамогамі ў 1930-я.
У 1950 годзе стаў выступаць у Формуле-1 за каманду Alfa Romeo. У сезоне 1951 года ён выступіў на Гран-пры Францыі, дзе разам з Хуанам Мануэлем Фанхіа перамог з хвілінай перавагі перад кіроўцамі Ferrari, стаўшы такім чынам найстарэйшым пераможцам гонкі ў Формуле-1 (53 гады)[2].
Пасля таго як пакінуў Формулу-1, прымаў удзел у кузаўных гонках. У прыватнасці, кіраваў седанам Lancia Aurelia B20. 1 чэрвеня 1952 года павінен быў узяць удзел у спаборніцтвах у Монтэ-Карла, але напярэдадні, падчас трэніроўкі, патрапіў у аварыю. Памёр 20 чэрвеня ў шпіталі ў Монтэ-Карла[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.treccani.it/enciclopedia/luigi-cristiano-fagioli_(Dizionario_Biografico)/ Праверана 27 чэрвеня 2018.
- ↑ Urodził się Luigi Fagioli(польск.) . autocentrum.pl (9 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ Zmarł Luigi Fagioli(польск.) . autocentrum.pl (20 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
СпасылкіПравіць
- Луіджы Фаджыёлі (руск.) на сайце wildsoft.motorsport.com