Формула-1 у сезоне 1950

Сезон 1950 года ў Формуле-1 даў старт першаму Чэмпіянату Свету сярод пілотаў Формулы-1 пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі Аўтаспорта (FIA). Чэмпіянат складаўся з сямі этапаў, 6 з каторых прайшлі ў Еўропе, і адзін у ЗША. Амерыканскі этап быў праведзены ў рамках гонкі 500 міль Індыянапаліса па правілах Амерыканскай Асацыяцыі Аўтаспорта (ААА). Сезон доўжыўся 113 дзён (з 13 мая па 3 верасня). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.

Джузэпэ «Ніна» Фарына стаў пераможцам і першым у гісторыі Формулы-1 Чэмпіёнам Свету. Хуан Мануэль Фанхіа і Луіджы Фаджыёлі зянялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

Джузэпэ «Ніна» Фарына — першы чэмпіён свету ў гонках класа Формула-1.

Рэгламент

правіць

Рашэнне аб правядзенні чэмпіянатаў свету па аўтагонках у класе Формула 1 было прынята FIA ў 1949 годзе па ініцыятыве дэлегата ад Італіі Антоніо Брывіа Сфорцы. Уласна клас Ф1 з’явіўся яшчэ двума гадамі раней пад назвай Формула A і прадугледжваў працоўны аб’ём атмасферных рухавікоў 4500 см3, кампрэсарных — 1500 см3. Гэтыя тэхнічныя патрабаванні дазвалялі прымаць удзел у гонках Формулы 1 аўтамабілям даваеннай распрацоўкі, такім, як «Alfa-Romeo-158» ці «Maserati-4CL», і першапачаткова мелі тэрмін дзеяння да канца 1953 года.

Сістэма налічэння ачкоў пілотам была прама процілеглая тым, што выкарыстоўваліся ў чэмпіянатах свету сярод марак у 1925—1927 гг. і чэмпіянатах Еўропы ў 1935—1939 гг., спадкаемцам якіх па сутнасці і стаў чэмпіянат у класе Формула 1. Раней выкарыстоўвалася сістэма «штрафных» ачкоў, і задачай удзельнікаў было набраць іх як мага менш, а па новым рэгламентам ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы.

Чэмпіёнам, такім чынам, станавіўся гоншчык, які набраў найбольшую колькасць ачкоў. У залік чэмпіянату ішлі чатыры лепшых выніка з сямі этапаў, прычым адным з іх стала амерыканская 500-мільная гонка ў Індыянапалісе — такім чынам FIA зрабіла спробу звесці разам еўрапейскі і амерыканскі аўтаспорт, шляхі якіх да таго часу ўжо паспелі разысціся.

Удзельнікі і каманды

правіць

У першым Чэмпіянаце Свету ўдзельнічалі 14 каманд (4 завадскія і 10 незалежных) разам з удзельнікамі на ўласных машынах. У гонцы Indianapolis 500 удзельнічалі толькі амерыканскія каманды, канструктары і пілоты. Канфігурацыі шасі, рухавікоў і нумары ўдзельнікаў змяняліся ў рамках асобных этапаў.

 
Alfa Romeo 158 дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў у 1950 годзе.
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Пілот Этапы
  Alfa Romeo SpA Alfa Romeo 158/159 Alfetta Alfa Romeo 158 1.5 L8 P   Хуан Мануэль Фанхіа 1-2, 4-7
  Джузэпэ Фарына 1-2, 4-7
  Луіджы Фаджыёлі 1-2, 4-7
  Рэг Парнл 1
  Кансальва Санезі 7
  П'ера Таруфі 7
  Scuderia Ambrosiana Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 D   Дэйвід Марэй 1, 7
  Дэйвід Хэмпшыр 1, 6
  Рэг Парнл 6
  T.A.S.O. Mathieson ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 D   Лэслі Джонсан 1
  Пітэр Уолкер ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 D   Пітэр Уолкер 1
  Тоні Ролт 1
  Джо Ф'юры Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 D   Джо Ф'юры 1
  Брайан Шоўі-Тэйлар 1
  Боб Джэрард ERA ERA B-Type
ERA A-Type
ERA 1.5 L6 D   Боб Джэрард 1-2
  Automobiles Talbot-Darracq Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Іў Жыро-Кабанту 1, 4-6
  Луі Раз'е 1, 4-6
  Філіп Этанселен 1, 5
  Эжэн Мартан 1, 4
  П'ер Левек 5-6
  Раймон Саммер 6
  Ecurie Belge Talbot-Lago [T26C Talbot23CV 4.5 L6 D   Джонні Клэс 1-2, 4-7
  Officine Alfieri Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P   Луі Шірон 1-2, 4, 6-7
  Франка Роль 2, 6-7
  Энрыка Плятэ Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P   Туло де Граффенрыд 1-2, 4, 7
  Бірабонгзэ Бхадунэй 1-2, 4, 7
  Джо Келлі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 D   Джо Келлі 1
  Джэфры Крослі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 D   Джэфры Крослі 1, 5
  Scuderia Achille Varzi Maserati 4CLT/48
4CL
Maserati 4CLT 1.5 L4 P   Хасэ Фройлан Гансалез 2, 6
  Альфрэда Піан 2
  Нелла Пагані 4
  Тоні Бранка 4
  Horschell Racing Corporation Cooper-JAP Cooper T12 JAP 1.1 V2 D   Хэры Шэл 2
  Equipe Gordini Simca-Gordini Simca-Gordini 15 Gordini 15C 1.5 L4 E   Рабер Мазон 2, 6-7
  Марыс Трынцін'ян 2, 7
  Філіп Этанселен Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 D   Філіп Этанселен 2, 4, 6-7
  Эжэн Шабу 6
  Ecurie Rosier Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 D   Луі Раз'е 2, 7
  Анры Луво 7
  К'юс Харысан ERA ERA B-Type ERA 1.5 L6 D   К'юс Харысан 1-2, 7
  Пітэр Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 D   Пітэр Уайтхэд 2, 6-7
  Scuderia Ferrari Ferrari Ferrari 125 F1
Ferrari 275 F1
Ferrari 375
Ferrari 125 1.5 V12
Ferrari 275 3.3 V12
Ferrari 375 4.5 V12
P   Луіджы Вілларэзі 2, 4-5
  Альберта Аскары 2, 4-5, 7
  Раймон Саммер 2, 4
  Дарына Серафіна 7
Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12   Пітэр Уайтхэд 4
  Scuderia Milano Maserati 4CLT/50 Maserati 4CLT 1.5 L4 P   Фелічэ Банета 4
Milano-Speluzzi Milano 1 Speluzzi 1.5 L4 7
Maserati-Milano 4CLT/50 Milano 1.5 L4 6
  Франка Камоці 7
  Ecurie Bleue Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Хэры Шэл 4
  Раймон Самер Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Раймон Самер 5, 7
  Ecurie Lutetia Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Эжэн Шабу 5
  Тоні Бранка Maserati Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 P   Тоні Бранка 5
  Шарль Пазі Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Charles Pozzi 6
  Луі Раз'е 6
  Кліментэ Б'яндэці Ferrari-Jaguar Ferrari 166 S Jaguar XK 3.4 L6 ?   Кліментэ Б'яндэці 7
  Пауль Піч Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P   Пауль Піч 7
  Гі Мерэс Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   Гі Мерэс 7
  П'ер Левек Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D   П'ер Левек 7

Каляндар

правіць

У каляндар першага сезона ўвайшлі шэсць асноўных этапаў, плюс гонка «500 міль Індыянапаліса», якая аж да 1960 лічылася часткай чэмпіянату, але за гэты час толькі адзін гоншчык Формулы 1 прыняў у ёй удзел.

Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата
1 IIIrd RAC British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі   Silverstone Circuit, Сільверстоўн 13 Мая
2 XIe Grand Prix Automobile de Monaco Гран-Пры Манака   Circuit de Monaco, Монтэ-Карла 21 Мая
3 XXXIVth Indianapolis International Motor Sweepstakes 500 міль Індыянапаліса   Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс 30 Мая
4 X Grosser Preis der Schweiz Гран-Пры Швейцарыі   Circuit Bremgarten, Брэмгартэн 4 Чэрвеня
5 XII Grote Prijs van Belgiё Гран-Пры Бельгіі   Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 18 Чэрвеня
6 37e Grand Prix de l’ACF Гран-пры Францыі   Reims-Gueux, Рэймс 2 Ліпеня
7 21o Gran Premio d’Italia Гран-Пры Італіі   Autodromo Nazionale Monza, Монца 3 Верасня

Агляд Чэмпіянату

правіць

Першы Чэмпіянат Свету прайшоў пад знакам поўнай перавагі аўтамабіляў Alfa Romeo. Аб перавазе гэтых балідаў можа сведчыць той факт, што з 391 кола (2447,6 км) усіх дыстанцый еўрапейскіх этапаў пілоты міланскай каманды былі наперадзе на 384-х колах (2364, 4 км). Гэты паказчык дагэтуль нікім не пераўзыдзены за ўсю доўгую гісторыю Формулы-1.

Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі міланскай каманды — італьянцам Джузэпэ Фарынам і аргенцінцам Хуанам-Мануэлем Фанхіа.

Гран-Пры Вялікабрытаніі

правіць

13 мая 1950 года на былым ваенным аэрадроме ў Сільверстоўне ў прысутнасці караля Вялікабрытаніі Георга VI і каралевы, а таксама 150000 гледачоў, адбыўся першы Гран Пры Чэмпіянату Свету. Каманда Alfa Romeo, якая ўпэўнена выглядала на гоначных трасах у пасляваенны час, дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў — яе пілоты Джузэпэ Фарына, Хуан Мануэль Фанхіа, Луіджы Фаджыёлі і Рэг Парнл упэўнена занялі першы шэраг стартавага поля. Гэтакі жа пераканаўчы вынік пілоты міланскай каманды паказалі і ў гонцы, акупаваўшы ўвесь подыум — Фарына стаў пераможцам, Фаджолі фінішаваў другім, Парнл трэцім. Не пашанцавала толькі Фанхіа, які за восем колаў да фінішу сышоў з-за спынення рухавіка. З 24-х пілотаў, што стартавалі, 11 даехалі да фініша.

Гран-Пры Манака

правіць

Пачатак Гран-Пры Манака адзначыўся першым у гісторыі Формулы 1 масавым завалам, у выніку якога сышлі дзевяць пілотаў. На першым крузе Джузэпэ Фарына ў павароце Tabac страціў кіраванне і ўрэзаўся ў сцяну. Пілот Maserati Хасэ Фройлан Гансалес, які ішоў непасрэдна за ім, не змог пазбегнуць удару. Луіджы Фаджыёлі затармазіў, але гэта прывяло толькі да другой часткі аварыі, у якой прынялі ўдзел яшчэ шэсць пілотаў. Такім чынам, з трох пілотаў Alfa Romeo на трасе ў гэты раз застаўся толькі адзін Хуан Мануэль Фанхіа, якому не пашанцавала ў Сільверстоўне. Аргенцінец па выніках трохгадзіннай гонкі атрымаў упэўненую перамогу, на круг апярэдзіўшы Альберта Аскары, які выступаў у складзе Ferrari.

Індыанапаліс 500

правіць

Трэцім этапам чэмпіянату афіцыйна лічылася 500-мільная гонка ў Індыянапалісе. Але ніхто з асноўных удзельнікаў чэмпіянату туды не прыехаў (прадэманстраваўшы нежаданне злівацца з амерыканскім аўтаспортам). Гонку выйграў Джоні Парсанс, атрымаўшы восем ачкоў у залік Чэмпіянату Свету. У наступныя гады «Інды» трымалася асабняком, ствараючы вельмі дзіўную сітуацыю ў асабістым заліку.

Парсанс атрымаў за перамогу 9 балаў (8 за перамогу і 1 за найлепшы круг) і ненадоўга зрабіўся прэтэндэнтам на чэмпіёнскі тытул, маючы столькі ж ачкоў, як і Фарына з Фанхіа. У выніку Парсанс фінішаваў шостым у асноўным заліку пілотаў у канцы сезона з 9 баламі за адзіны этап. Таксама Парсанс належыць да групы трох пілотаў, што выйгралі сваю дэбютную гонку ў Чэмпіянаце Формулы-1 (першым быў Фарына на Брытанскім гран-пры 1950 года, а трэцім Джанкарла Багеці на гран-пры Францыі 1961 года).

Гран-Пры Швейцарыі

правіць

Тры гоншчыка Alfa Romeo зноў панавалі на трасе падчас Гран-Пры Швейцарыі. У выніку перамог Фарына, Фаджолі стаў другім, адстаўшы на 0,4 с, а вось Фанхіа, як і ў Сільверстоўне, не пашанцавала — яго спыніла паломка рухавіка. Сышлі і абодва гоншчыка Ferrari, а трэцяе месца заняў Раз’е, які скарыстаўся сходам Фанхіа.

У Швейцарскім гран-пры таксама прымаў удзел матагоншчык Нэла Пагані, для якога нэта быў першы і апошні гран-пры ў Формуле. Дагэтуль італьянец паспяхова выступаў у Матацыклетных гран-пры. Пагані скончыў гонку на сёмай пазіцыі.

Гран-Пры Бельгіі

правіць

Да Бельгійскага этапа дабараліся толькі 14 улзельнікаў. Шмат прыватных гоншчыкаў зняліся з гран-пры з-за высокіх коштаў. У асноўным да этапа даехалі ўсе лідары з Alfa Romeo, Ferrari і Talbot-Lago.

Фанхіа выйграў пяты этап, які адбыўся ў Бельгіі. Фаджолі зноў заняў другое месца, а трэцім стаў Раз’е. Лідар чэмпіянату, стартаваўшы з поўл-пазіцыі, фінішаваў толькі чацвёртым, з-за праблем з трансмісіяй пад канец гонкі. Некаторую інтрыгу ў гонку ўнёс Раймон Самер на Talbot, які лідараваў пяць колаў пасля таго, як гоншчыкі Alfa Romeo наведалі боксы для дазапраўкі. Але француз вымушаны быў спыніць барацьбу — згарэў рухавік на яго аўтамабілі.

Гран-Пры Францыі

правіць

Шосты этап у Францыі зноў скончыўся перамогай Фанхіа, на рахунку якога тут было і найхутчэйшае кола. Фаджолі ў трэці раз запар фінішаваў другім, а трэцяе месца заняў Пітэр Уайтхед на новай Ferrari-375 з атмасферным рухавіком, якая дэбютавала на мінулым этапе ў Спа (ён, аднак, быў прыватным гоншчыкам, а сама Scuderia Ferrari у Рэймсе адсутнічала). Фарына спачатку ішоў першым, але затым праблемы з падачай паліва адкінулі яго далёка назад. Джузэпэ здолеў прарэзаць пелатон наскрозь і выйсці на трэцяе месца, але толькі для таго, каб неўзабаве канчаткова сысці.

Гран-Пры Італіі

правіць

Да апошняга этапу сусветнага першынства Гран-Пры Італіі — Фарына меў на сваім рахунку 22 ачкі (2 перамогі), а Фанхіа — 26 (3 перамогі). Фаджолі, які чатыры разы займаў другія месцы, з 24 ачкамі таксама меў шанцы на перамогу ў асабістым заліку. Абодвум італьянцам для чэмпіёнскага звання патрэбная была толькі перамога (Фаджолі ў дадатак да гэтага неабходна было прайсці і лепшы круг), а Фанхіа мог абмежавацца і другім месцам.

Менавіта лідар чэмпіянату стартаваў на Гран-пры Італіі з першай пазіцыі, аднак на пачатковай стадыі гонкі ён прапусціў наперад Фарыну і Альберта Аскары, які быў неверагодна хуткі ў той уік-энд, у кваліфікацыі італьянец заняў другое месца, а пасля старту пачаў атакі на Фарыну і нават выйшаў у лідары, але затым яго напаткалі механічныя праблемы. Аднак гонка на гэтым для пілота Ferrari не была скончана, паколькі ён скарыстаўся машынай свайго партнёра па камандзе Дарына Серафіны і фінішаваў другім. Да падобнага вырашэння звярнуўся і Хуан-Мануэль Фанхіа пасля таго, як на яго балідзе адмовіла скрынка перадач. Але неўзабаве Фанхіа канчаткова сышоў. Фарына жа ўпэўнена выйграў гонку, а разам з ёй і чэмпіёнскі тытул. Луіджы Фаджыёлі хоць і фінішаваў трэцім, але апярэдзіць Фанхіа ў барацьбе за другую пазіцыю ў чэмпіянаце не змог, паколькі ў залік пайшлі чатыры другіх месца ў папярэдніх гонках.

Вынікі і пазіцыі

правіць

Гран-Пры

правіць
Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Найхутчэйшае кола Пераможца Канструктар Афіцыйны вынік
1 Гран-Пры Вялікабрытаніі   * Джузэпэ Фарына   * Джузэпэ Фарына   * Джузэпэ Фарына   * Alfa Romeo Дэталі
2 Гран-Пры Манака   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Alfa Romeo Дэталі
3 500 міль Індыянапаліса   * Уолт Фолкнер   * Джонні Парсанс   * Джонні Парсанс   * Kurtis Kraft-Offenhauser Дэталі
4 Гран-Пры Швейцарыі   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Джузэпэ Фарына   * Джузэпэ Фарына   * Alfa Romeo Дэталі
5 Гран-Пры Бельгіі   * Джузэпэ Фарына   * Джузэпэ Фарына   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Alfa Romeo Дэталі
6 Гран-Пры Францыі   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Alfa Romeo Дэталі
7 Гран-Пры Італіі   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Хуан Мануэль Фанхіа   * Джузэпэ Фарына   * Alfa Romeo Дэталі

Пазіцыі пілотаў

правіць

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы  1-ае   2-ое   3-яе   4-ае   5-ае   найхутчэйшае кола 
Ачкі 8 6 4 3 2 1
Пазіцыя Пілот ВБР
 
МАН
 
500
 
ШВР
 
БЕЛ
 
ФРА
 
ІТА
 
Ачкі
1   * Джузэпэ Фарына 1 Ret 1 4 7 1 30
2   * Хуан Мануэль Фанхіа Ret 1 Ret 1 1 Ret / Ret 27
3   Луіджы Фаджыёлі 2 Ret 2 2 2 (3) 24 (28)
4   Луі Раз'е 5 Ret 3 3 6† 4 13
5   Альберта Аскары 2 Ret 5 DNS 2† 11
6   Джонні Парсанс 1 9
7   Біл Холанд 2 6
8   Бірабонгзэ Бхадуней Ret 5 4 Ret 5
9   Пітэр Уайтхэд DNS 3 7 4
=   Луі Шырон Ret 3 9 Ret Ret 4
=   Рэг Парнл 3 Ret 4
=   Маўры Роўз 3 4
13   Дарына Серафіні 2† 3
=   Іў Жыро-Кабанту 4 Ret Ret 8 3
=   Раймон Самер 4 Ret Ret Ret Ret 3
=   Рабер Мазон Ret 4 Ret 3
=   Сесіл Грын 4 3
=   Філіп Этанселен 8 Ret Ret Ret 5† 5 3
19   Фелічэ Банета 5 Ret DNS 2
20   Эжэн Шабу Ret 5† 1
=   Джоўі Чытвуд 5† 1
=   Тоні Бетэнхаўзен 5† 1
  Туло дэ Граффенрыд Ret Ret 6 6 0
  Боб Джэрард 6 6 0
  Луіджы Вілларэзі Ret Ret 6 DNS 0
  Лі Уоллард 6 0
  Шарль Пазі 6† 0
  Джонні Клэс 11 7 10 8 Ret Ret 0
  К'юс Харысан 7 Ret Ret 0
  П'ер Левек 7 Ret Ret 0
  Уолт Фолкнер 7 0
  Нелла Пагані 7 0
  Херы Шэл Ret 8 0
  Джордж Конар 8 0
  Джэфры Крослі Ret 9 0
  Дэвід Хэмпшыр 9 Ret 0
  Пол Руссо 9 0
  Тоні Бранка 11 10 0
  Пэт Флаэрці 10 0
  Брайан Шоўі-Тэйлар 10† 0
  Джо Фрай 10† 0
  Майран Фор 11 0
  Дуэйн Картэр 12 0
  Мэк Хэлінгс 13 0
  Джэк МакГрэт 14 0
  Трой Раттман 15 0
  Джын Хатлі 16 0
  Джыммі Дэйвіс 17 0
  Джонні МакДаўэлл 18 0
  Уолт Браўн 19 0
  Трэвіс Уэбб 20 0
  Джэры Хойт 21 0
  Уолт Эдэр 22 0
  Джэкі Хоўмс 23 0
  Джым Рэзман 24 0
  Джо Келлі NC 0
  Франка Роль Ret Ret Ret 0
  Эжэн Мартан Ret Ret 0
  Хасэ Фройлан Гансалез Ret Ret 0
  Дэвід Марэй Ret Ret 0
  Марыс Трынцін'ян Ret Ret 0
  Лэслі Джонсан Ret 0
  Пітэр Уокер Ret† 0
  Тоні Ролт Ret† 0
  Генры Бэнкс Ret 0
  Біл Шындлер Ret 0
  Фрэд Агабашыян Ret 0
  Джымі Джэксан Ret 0
  Сем Хэнкс Ret 0
  Дзік Рэтман Ret 0
  Дзюк Дынсмо Ret 0
  Бэйліс Ліўрэт Ret† 0
  Біл Кэнтрэл Ret† 0
  Гі Мерэс Ret 0
  Пауль Піч Ret 0
  Кліментэ Б'ёндэцці Ret 0
  Анры Луво Ret 0
  Франка Камоці Ret 0
  Кансальва Санезі Ret 0
  П'ера Таруффі Ret† 0
  Альфрэда Піан DNS 0
Пазіцыя Пілот ВБР
 
МАН
 
500
 
ШВР
 
БЕЛ
 
ФРА
 
ІТА
 
Ачкі
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-е месца
Бронза 3-е месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Паўтлусты шрыфт — Поўл-пазіцыя
Курсіў — Найхутчэйшае кола

  • † Пазіцыя падзелена паміж пілотамі на адным балідзе.
  • Толькі 4 лепшыя выніка пайшлі ў залік. Лічбы без дужак — гэта ачкі Чэмпіянату; лічбы з дужкамі — агульная колькасць ачкоў.

Заліку Кубка канструктараў у тыя гады не існавала, але, калі б ён праводзіўся, то пераможцам стала б з вялікім адрывам каманда Alfa Romeo. Яна набрала 85 ачкоў супраць 15 ў найбліжэйшага пераследніка Ferrari.

Зноскі