Канстанцін Валер’евіч Мурахцін
Канстанцін Валер’евіч Мурахцін (руск.: Константин Валерьевич Мурахтин; нар. 1976, Адэская вобласць, УССР, СССР) — расійскі ваенны лётчык, маёр, лепшы штурман Расіі (2014), кавалер ордэна Мужнасці.
Канстанцін Валер’евіч Мурахцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1976 |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Род войскаў | Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1976 годзе пад Адэсай у сям'і падпалкоўніка авіяцыі, ваеннага лётчыка-штурмана[1]. Амаль адразу пасля нараджэння Канстанціна сям’я пераехала да новага месца службы бацькі —у горад Чэлябінск.
У Чэлябінску ён скончыў школу і паступіў у Чалябінскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае Чырванасцяжнае вучылішча штурманаў, якое скончыў у 1998 годзе. Сябрам і аднакашнікаў па вучэльні быў Герой Расіі Мікалай Шпітонкаў.
Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны для праходжання службы ў 4-ы цэнтр вайсковых выпрабаванняў і падрыхтоўкі персаналу ваенна-паветраных сіл імя В. П. Чкалава, дыслакаваным у Ліпецку.
29 ліпеня 2014 Мурахцін разам з напарнікам Станіславам Гасанавым сталі лепшымі на міжнародным конкурсе «Авиадартс-2014», атрымаўшы першае месца ў намінацыі «франтавыя бамбавікі», апярэдзіўшы лётчыкаў з Беларусі і Кітая, за што былі ўзнагароджаны кубкам, медалямі і заахвочаны каштоўным падарункам — аўтамабілем[2].
У верасня 2015 г. ён камандзіраваны ў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку ў склад авіяцыйнай групы ВПС Расіі[3].
24 лістапада 2015 года разам з камандзірам экіпажа бамбардзіроўшчыка Су-24М ПКС Расіі Алегам Пешкавым[4] здзяйсняў баявы вылет у Сірыі ў складзе пары з задачай нанясення бомбавага ўдару[5]. Адгак падчас гэтага бамбавік Су-24М быў збіты ракетай «паветра-паветра» з знішчальніка F-16C ВПС Турцыі ў раёне сірыйска-турэцкай мяжы ў правінцыі Латакія і ўпаў на сірыйскай тэрыторыі. Экіпаж бамбавіка здолеў катапультавацца. Пешкаў загінуў падчас прызямлення на парашуце ў выніку абстрэлу з зямлі. Штурман Мурахцін прызямліўся па-за зонай абстрэлу. Ён амаль суткі хаваўся ў лесе ад пераследу праціўнікаў, пакуль на яго па маячкі не выйшлі салдаты сірыйскай арміі, пасля чаго быў эвакуіраваны на авіябазу Хмеймім[6].
Сям’яПравіць
УзнагародыПравіць
- Узнагароды Расійскай Федэрацыі
- Ордэн Мужнасці (25 лістапада 2015 году)
- Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі» (сакавік 2016 году)
- Медаль «За адзнаку ў спаборніцтвах» I месца (верасень 2014 году)
- Медаль «за адзнаку ў вайсковай службе» I, II і III ступені
- Узнагароды Сірыі
- Ордэн Адданасці I класа
- Медаль «Баявая садружнасць»
ЗноскіПравіць
- ↑ Степанов А., Чепурная О., Уфимцев С., Васильев П., Муральян Л., Тельпис Т.. Выживший пилот — лучший штурман России , Комсомольская правда (25 лістапада 2015). Праверана 5 красавіка 2016.
- ↑ В Липецке наградили победителей «Авиадартс» , Gorod48.ru (29 ліпеня 2014). Праверана 5 красавіка 2016.
- ↑ Инютин В.. Экипаж сбитого Турцией Су-24 служил в Липецке , Коммерсантъ (25 лістапада 2015). Праверана 5 красавіка 2016.
- ↑ Гаврилов Ю. Главком ВКС раскрыл подробности атаки Турции на российский самолет , Российская газета (27 лістапада 2015). Праверана 21 лютага 2016.
- ↑ ВКС: Турки устроили засаду на Су-24 , Взгляд.ру (27 лістапада 2015). Праверана 27 лістапада 2015.
- ↑ «Обязан вернуть должок за командира» , Известия (25 лістапада 2015). Праверана 20 лютага 2016.
- ↑ Штурман сбитого Турцией Су-24 встретился с женой. // Постсовет. — 30.11.2015
- ↑ Сын Константина Валерьевича уже тоже летает. Архівавана 10 снежня 2015.. // MEDIAзавод.