Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі»

Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі» (руск.: Медаль «Участнику военной операции в Сирии») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі для вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб, якія так ці інакш праявілі сябе ў рамках ваеннай місіі ў Сірыі.

Медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна  Расія
Тып медаль
Каму ўручаецца вайскоўцы і грамадзянскія асобы
Кім уручаецца Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Дата заснавання 30 лістапада 2015
у сучасным выглядзе:
14 снежня 2017
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «Міхаіл Калашнікаў»
Малодшая Медаль «За бездакорную службу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Былы дызайн узнагароды (да снежня 2017).

Медаль быў заснаваны загадам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі ад 30 лістапада 2015 г. № 732[1], у самы першы дзень аперацыі.

28 сакавіка 2016 года стала вядома, што Міністэрства абароны аб’явіла тэндэр на выраб 10 300 медалёў «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі»[2][3].

14 снежня 2017 года міністр абароны РФ быў выдадзены загад № 777 «Аб ведамасных знаках адрознення Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі». Згодна з загадам, медаль «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі» быў захаваны ў новай сістэме ведамасных узнагарод, і заняў у ёй самае апошняе, восьмае месца па значнасці, пасля медаля «Міхаіл Калашнікаў». Разам з тым стужка медалі пацярпела змены — у цэнтр стужкі была дададзена яшчэ адна чорная паласа шырынёй 2 мм.

Палажэнне аб медалі

правіць

Медалём узнагароджваюцца вайскоўцы і асобы грамадзянскага персаналу Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі:

  • за адрозненні, адвагу і самаадданасць, праяўленыя падчас ваеннай аперацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы;
  • за паспяховае кіраўніцтва дзеяннямі пры правядзенні ваеннай аперацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы;
  • за самаадданую працу і вялікі асабісты ўклад у выкананне задач ваеннай аперацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы.

Медалём могуць узнагароджвацца таксама іншыя грамадзяне (нават замежныя) за садзейнічанне ў вырашэнні задач, ускладзеных на УС РФ пры правядзенні ваеннай аперацыі ў Сірыі.

Медаль (стужка медалі) носіцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «Міхаіл Калашнікаў».

Апісанне

правіць
 
Рэверс узнагароды.

Медаль вырабляецца з металу залацістага колеру ў форме круга дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў.

На вонкавым боку медаля: рэльефны аднакаляровы малюнак ваеннай тэхнікі: зверху — трох знішчальнікаў, знізу — ракетнага карабля на контуры межаў Сірыі.

На адваротным боку медаля: у цэнтры зверху — рэльефны аднакаляровы малюнак эмблемы Міністэрства абароны РФ (увянчаны каронай двухгаловы арол з распасцёртымі крыламі. У правай лапе арла — меч, у левай — дубовы вянок. На грудзях арла — трохкутны, выцягнуты дадолу шчыт са штокам, узыходзячым да кароны. У полі шчыта — вершнік, які б’е дзідай цмока), пад ёй — рэльефны надпіс у чатыры радкі «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі», па крузе — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «Міністэрства абароны», у ніжняй частцы — «Расійскай Федэрацыі».

Медаль пры дапамозе вушка i кальца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая паласа шырынёй 8 мм, абрамлены двума чорнымі палосамі шырынёй 2 мм (сімвалізуючы Георгіеўскую стужку), лявей — роўнавялікія, чырвоная, белая і чорная паласы (сімвалізуючы Сцяг Сірыі).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Справочник по приказам и директивам Министра обороны Российской Федерации (по состоянию на 1 января 2016 г.)(недаступная спасылка) С. 530. Министерство обороны Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2016. Праверана 12 сакавіка 2016.
  2. В Минобороны РФ изготовят 10 тысяч медалей участникам операции в Сирии. Интерфакс (28 сакавіка 2016).
  3. Минобороны заказало 10 тысяч медалей за участие в сирийской операции. Lenta.ru (28 сакавіка 2016).

Спасылкі

правіць