Медаль «За размініраванне Пальміры»

Медаль «За размініраванне Пальміры» (руск.: Медаль «За разминирование Пальмиры») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Заснавана 16 мая 2016 года загадам міністра абароны № 277 «Аб заснаванні медаля Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі „За вызваленне Пальміры“»[1].

Медаль «За вызваленне Пальміры»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна  Расія
Тып медаль
Каму ўручаецца вайскоўцы і грамадзянскія асобы
Кім уручаецца Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Дата заснавання 14 мая 2016
Статус уручаецца

Палажэнне аб медалі правіць

Медалём узнагароджваюцца[2]:

  • вайскоўцы Узброеных сіл Расіі за адзнаку, адвагу і самаадданасць, высокі прафесіяналізм, праяўленыя пры выкананні задач па выяўленні і абясшкоджванню (знішчэнню) выбухованебяспечных прадметаў у ходзе размініравання Пальміры;
  • вайскоўцы і асобы грамадзянскага персаналу ўзброеных сіл, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і забеспячэнні размініравання Пальміры і кіраўніцтве дзеяннямі падначаленых;
  • іншыя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, замежныя грамадзяне, якія аказалі садзейнічанне ў вырашэнні задач па размініраванні Пальміры.

Медаль (стужка медаля) носіцца на левай баку грудзей.

Апісанне медалі правіць

Медаль з металу залацістага колеру, мае форму круга дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў.

На адным баку медалі ў цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява Трыумфальнай аркі і аліўкавых галін пад ёй. У верхняй частцы па крузе — рэльефны надпіс: «ЗА РАЗМИНИРОВАНИЕ ПАЛЬМИРЫ» (бел.: ЗА РАЗМІНІРАВАННЕ ПАЛЬМІРЫ). На адваротным баку медаля: у цэнтры — рэльефная аднакаляровая выява эмблемы міністэрства абароны РФ (увянчаны каронай двухгаловы арол з распасцёртымі крыламі. У правай лапе арла — меч, у левай — дубовы вянок. На грудзях арла — трохкутны, выцягнуты дадолу шчыт. У полі шчыта – вершнік, які дзівіць дзідай дракона), па крузе – рэльефны надпіс: у верхняй частцы – «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ» (бел.: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ), у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ» (бел.: РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ).

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з правага краю стужкі аранжавая паласа шырынёй 10 мм, абрамленая чорнай паласой шырынёй 2 мм, лявей – роўнавялікія чорная, белая і чырвоная паласы.

Семантыка правіць

Элементы медаля сімвалізуюць:

  • Трыумфальная арка (славутасць Пальміры) і аліўкавыя галіны (сімвал міру і міралюбнасці) – высокі прафесіяналізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні задач пры правядзенні аперацыі па размініраванні Пальміры;
  • эмблема міністэрства абароны і аранжавая паласа стужкі медалі, абрамленая чорнай паласой, — прыналежнасць медалі да сістэмы знакаў адрознення Узброеных сіл Расіі;
  • чорная, белая і чырвоная палосы стужкі медалі (колеры сцяга інжынерных войскаў Расіі) — прызначэнне медаля для ўзнагароджання вайскоўцаў і асоб грамадзянскага персаналу ўзброеных сіл, а таксама іншых і замежных грамадзян, якія аказалі садзейнічанне ў вырашэнні задач па размініраванні Пальміры.

Узнагароджанне правіць

  • 27 мая 2016 года ў горадзе Мураме, прама на чыгуначным вакзале, медалём «За размініраванне Пальміры» былі ўзнагароджаны вайскоўцы інжынерна-сапёрнай брыгады, якія вярнуліся з Сірыі. Звыш за паўтары месяцаў яны працавалі ў вызваленай Пальміры. За час камандзіроўкі мурамскія сапёры цалкам ачысцілі ад мін амаль тысячу гектараў на тэрыторыі горада і звыш за 100 кіламетраў дарог, абясшкодзіўшы каля 20 тысяч выбухованебяспечных прадметаў[3][4].
  • 7 чэрвеня 2016 года ў падмаскоўным пасёлку Нахабіна было ўзнагароджана больш за 30 вайскоўцаў Міжнароднага супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл РФ, якія вярнуліся з Сірыі[5].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Олег Сыромятников. Медали министерства обороны РФ за Сирию // Петербургский коллекционер : журнал. — 2016. — № 4 (96). — С. 96—100.