Бітва за Пальміру (сакавік 2016)
Вызваленне Пальміры — эпізод сірыйскага канфлікту, падчас якога часці арміі Сірыі і расійскага спецназа вызвалілі[21] горад Пальміра і яго сучасную частку (Тадмар) ад баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». Аперацыя доўжылася з 13 па 27 сакавіка 2016 года і скончылася поўным вызваленнем гарадоў і іх наваколля[22][23][24].
Вызваленне Пальміры | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | 13 — 27 сакавіка 2016 | ||
Месца | Пальміра і Тадмар, Сірыя | ||
Вынік | Перамога сірыйскай арміі і саюзнікаў, вяртанне Пальміры пад кантроль ўрада Сірыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падрыхтоўка
правіцьПачынаючы з 9 сакавіка ПКС Расіі наносілі авіяўдары па пазіцыях джыхадзістаў блізу Пальміры, а таксама па канвоях баевікоў, які ішлі з Ракі і Дэйр-эз-Зора з падтрымкай. Станам на 12 сакавіка ПКС РФ забілі больш за 100 мяцежнікаў[25].
Ход аперацыі
правіць13 сакавіка 2016 года армія Сірыі пачала аперацыю па вызваленні горада[26].
14 сакавіка сірыйскія вайскоўцы занялі дзве з трох стратэгічна важных вышынь — «вышыню 800» і «вышыню 853» паўднёваўсходней Пальміры[27]. У баі за іх быў забіты адзін з «эміраў» Пальміры Халіл Махамед[6].
15 сакавіка сірыйскай арміі пры падтрымцы ПКС РФ удалося заняць апошнюю стратэгічна важную для вызвалення горада «вышыню 939», у гарах на захад ад Пальміры[28].
17 сакавіка баевікі ІДІЛ распачалі беспаспяховы контр-напад на «вышыню 939», якая пасля некалькіх гадзін бою была адбіта сірыйскімі вайскоўцамі[29]. Пазней, у той жа дзень, да ўрадавых атрадаў прыбыло падмацаванне, якое складалася з марскіх пяхотнікаў і апалчэнцаў Хезбалы[30]. У той жа дзень баевікі ІДІЛ апублікавалі відэа з забітым, па іх словах, расійскім вайскоўцам. На відэа паказана цела забітага і рыштунак (медыкаменты з надпісамі на рускай мове). Ісламісты заявілі аб 5 забітых расійскіх вайскоўцаў. Некалькі гадзін праз у інтэрнэт выкладзены групавыя і адзінкавыя фатаграфіі з расійскімі салдатамі, атрыманыя, верагодна, з мабільнага тэлефона забітага[31].
18 сакавіка ў баі з урадавымі войскамі за гістарычную частку горада быў забіты другі «эмір» Пальміры Султан Бін Абдыль-Рахман[5].
23 сакавіка стала вядома, што сірыйская ўрадавая армія ўзяла пад кантроль гістарычную частку горада[32] пры дапамозе ССА Расіі[33].
24 сакавіка стала вядома пра гібель расіяніна Аляксандра Прахарэнкі[34], афіцэра расійскіх ССА[35] паблізу Пальміры: каб пазбегнуць траплення ў палон да баевікоў ён быў вымушаны выклікаць агонь на сябе. Гэта адбылося, калі сірыйскія ўрадавыя войскі вызвалілі гістарычную частку Пальміры ад байцоў ІДІЛ[36].
25 сакавіка сірыйская армія вызваліла гістарычны замак Фахр-ад-Дзіна. Акрамя таго, на паўднёвым захадзе горада вызвалены раён гасцініц і рэстаранаў, крэпасць, а таксама даліна некропаля[37].
26 сакавіка групы баевікоў адступілі на паўночныя ўскраіны Пальміры. Аднак як на ўсходзе, так і на захадзе горада ісламарадыкалы яшчэ аказвалі ўпарты супраціў[38]. За суткі ПКС РФ здзейснілі 40 вылетаў у раёне Пальміры, нанесеныя ўдары па 158 аб’ектах баевікоў, у выніку якіх знішчана больш за 100 паўстанцаў, 4 танкі, 3 артылерыйскія ўстаноўкі, 4 склада з боепрыпасамі і 5 адзінак аўтамабільнай тэхнікі[39].
27 сакавіка сірыйская ўрадавая армія цалкам вызваліла Пальміру ад джыхадзістаў[40]. За суткі ПКС Расіі здзейснілі 40 вылетаў у гэтым раёне і нанеслі ўдары па 117 ваенных аб’ектах ісламістаў. Знішчаны 8 пунктаў кіравання, 12 апорных пунктаў, больш за 80 байцоў ІД, 2 танкі, 3 артылерыйскія ўстаноўкі, 8 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і 6 складоў з боепрыпасамі[41].
Роля Расіі
правіць28 сакавіка начальнік Генеральнага штаба УС РФ Валерый Герасімаў паведаміў, што Пальміра вызвалена пры ўдзеле ПКС РФ, расійскага спецназа і ваенных саветнікаў[1]. У гэты дзень у цэнтры горада ў 15:00 па мясцовым часе быў узняты дзяржаўны сцяг Сірыі.
Паводле распараджэння Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у размініраванні горада прынялі ўдзел Міжнародны супрацьмінны цэнтр Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[42], а ў рэстаўрацыі гістарычных помнікаў горада — Дзяржаўны Эрмітаж[43]. Архітэктурна-гістарычную частку Пальміры расійскія спецыялісты цалкам размініравалі да 21 красавіка[44].
31 сакавіка стала вядома, што расійская авіяцыя ў перыяд з 7 па 27 сакавіка ў інтарэсах падраздзяленняў урадавых войскаў у раёне Пальміры выканала каля 500 баявых вылетаў, падчас якіх нанесена больш за 2 000 авіяцыйных удараў. ПКС РФ штодня знішчалі аўтамабільныя калоны з баевікамі і боепрыпасамі, якія спрабавалі прарвацца ў Пальміру з боку Ракі і Дэйр-эз-Зора. Акрамя гэтага, стала афіцыйна вядома пра выкарыстанне расійскімі ПКС на кірунку Пальміры верталётаў Мі-28[45].
Наступныя падзеі
правіць5 мая сімфанічны аркестр Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева даў канцэрт пад назвай «З малітвай аб Пальміры» ў старажытным амфітэатры. Канцэрт быў прымеркаваны да Дня Перамогі і прысвечаны памяці пакаранага смерцю баевікамі ІДІЛ наглядчыка Пальміры Халіда Асаада і расійскага афіцэра Героя Расійскай Федэрацыі Аляксандра Прахарэнка, які загінуў пры вызваленні Пальміры[46].
Па даных СМІ, 8 мая расійскія вайскоўцы пачалі ўладкоўваць новую ваенную базу ў раёне Пальміры, недалёка ад ваеннага аэрадрома, якая, як планавалася, будзе з’яўляцца цэнтрам падрыхтоўкі аперацый супраць баевікоў ІДІЛ. Так, на кадрах журналістаў «Франс-Прэс» былі заўважаны сродкі супрацьпаветранай абароны Панцыр-С1[47]. Мінабароны Расіі абвергла інфармацыю аб будаўніцтве ваеннай базы ў Пальміры, заявіўшы што на фотаздымках са спадарожніка, якія апублікавала выданне, знаходзіцца часовы лагер[48].
У снежні ісламарадыкалы разгарнулі наступленне на Пальміру, паўторна акупаваўшы горад. Аднак, дзякуючы сумесным намаганням войскаў Сірыі, Расіі і Ірана, яго атрымалася адбіць.
Памяць
правіцьМіністэрства абароны Расіі заснавала медаль «За вызваленне Пальміры» і «За размініраванне Пальміры».
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Генштаб РФ: Пальмира освобождена при участии российского спецназа и военных советников
- ↑ а б Окруженный в районе Пальмиры российский офицер вызвал огонь на себя
- ↑ а б Leith Fadel. Iranian special forces arrive in Palmyra to help liberate the city(недаступная спасылка). Al-Masdar News (21 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2016. Праверана 21 March 2016.
- ↑ Leith Fadel. Syrian Army, Hezbollah overwhelm ISIS in west Palmyra: dozens killed(недаступная спасылка). Al-Masdar News (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2016. Праверана 17 March 2016.
- ↑ а б Top ISIS emir in Palmyra killed by the Syrian Army Архівавана 10 чэрвеня 2016., almasdarnews.com
- ↑ а б Top ISIS emir in Palmyra killed by Syrian Army Архівавана 20 красавіка 2016.
- ↑ Leith Fadel. Tiger Forces liberate Hill 800 in west Palmyra(недаступная спасылка). Al-Masdar News (14 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2016. Праверана 16 March 2016.
- ↑ Syrian army re-enters Palmyra as ISIS are warned they will be 'crushed' | Daily Mail Online
- ↑ jack. IS kills 26 seals and their commander in Tadmur city . Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 24 March 2016.
- ↑ Leith Fadel. Syrian Army less than 1 km from ISIL's training camp in Palmyra(недаступная спасылка). Al-Masdar News (16 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 March 2016.
- ↑ а б jack. Regime forces is 2km Away from Tadmur city . Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 24 March 2016.
- ↑ http://achtungpartisanen.ru/cena-osvobozhdeniya-palmiry/
- ↑ Syrian forces pursue campaign against Islamic State after retaking Palmyra - Reuters News 3/28/2016 6:59 AM Архівавана 5 красавіка 2016.
- ↑ US says Iran forces pulling back in Syria; others say no | Fox News
- ↑ Syrian forces retake historic city of Palmyra from Islamic State - Chicago Tribune
- ↑ Syrian army aims for eastward advance with Palmyra attack(недаступная спасылка). The Daily Star Newspaper - Lebanon. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 16 March 2016.
- ↑ jack. 300 airstrikes and shells target Tadmur city . Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 16 March 2016.
- ↑ Reuters Editorial. 26 die as Russian jets back Syrian advance near Palmyra - monitor(недаступная спасылка). Reuters India (15 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 16 March 2016.
- ↑ jack. Aerial bombardment kills 18 IS in Tadmur city . Syrian Observatory For Human Rights. Праверана 24 March 2016.
- ↑ The Latest: Russian Officer Killed Near Palmyra in Syria . AP (24 сакавіка 2016). Праверана 24 March 2016.
- ↑ Сирийская армия выбила боевиков с высоты в районе Пальмиры
- ↑ UNESCO chief welcomes the liberation of Syria’s Palmyra world heritage site
- ↑ Russian lawmaker: Liberation of Palmyra will show world who confronts IS Архівавана 30 сакавіка 2016.
- ↑ Syrian troops 'at the gates' of ancient ISIS-held city of Palmyra
- ↑ Российские ВКС ликвидировали более 100 боевиков за 48 часов Архівавана 10 красавіка 2016.
- ↑ Боевики 'Исламского государства' отступают из Пальмиры
- ↑ Breaking: Syrian Army liberates Point 853 in western Palmyra Архівавана 19 красавіка 2016., almasdarnews.com]
- ↑ Syrian troops push toward Palmyra, with Russian support | The Japan Times(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2016. Праверана 12 верасня 2019.
- ↑ Syrian Army, Hezbollah overwhelm ISIS in west Palmyra: dozens killed Архівавана 29 мая 2016.
- ↑ Massive convoy of Syrian Army reinforcements leave Latakia for Palmyra Архівавана 8 мая 2016.
- ↑ ISIS kills five Russian soldiers during fighting in ancient Syrian city of Palmyra
- ↑ Пальмира освобождена
- ↑ Освобождение Пальмиры стало возможным благодаря российским ВКС
- ↑ Russian «Rambo» will never see his unborn child
- ↑ Герой Пальмиры | Где жил и чему учился погибший в Сирии спецназовец Александр Прохоренко
- ↑ В стране и мире — Телеканал «Звезда»(недаступная спасылка)
- ↑ Сирийская армия освободила цитадель в Пальмире
- ↑ Часть боевиков ИГ отступила к северным окраинам Пальмиры
- ↑ Информационный бюллетень российского Центра по примирению враждующих сторон на территории Сирийской Арабской Республики (26 марта 2016 г.) Архівавана 30 сакавіка 2016.
- ↑ Армия полностью освободила от террористов ДАИШ город Тадмор
- ↑ Информационный бюллетень российского Центра по примирению враждующих сторон на территории Сирийской Арабской Республики (27 марта 2016 г.) Архівавана 1 красавіка 2016.
- ↑ Пальмира освобождена от ИГ: в центре города поднят флаг Сирии | РИА Новости
- ↑ Пиотровский: Эрмитаж готов активно помогать восстанавливать Пальмиру | РИА Новости
- ↑ Архитектурно-историческую часть Пальмиры разминировали
- ↑ Брифинг начальника Главного оперативного управления Генерального штаба ВС РФ генерал-лейтенанта Сергея Рудского Архівавана 5 красавіка 2016.
- ↑ Путин по видеосвязи пообщался с участниками концерта в Пальмире lenta.ru
- ↑ СМИ узнали о создании российской военной базы в Пальмире // lenta.ru
- ↑ Минобороны опровергло информацию о строительстве военный базы в Пальмире // АиФ, 17.05.2016