Бітва за Пальміру (снежань 2016)

Другая бітва за Пальміру пачалася падчас снежаньскай аперацыі баевікоў Ісламскай дзяржавы са спробай захапіць адбіты ў іх у сакавіку старажытны горад Пальміра, якi з’яўляецца сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. Наступленне было пачата ў момант, калі сірыйскія і расійскія ўзброеныя сілы былі сканцэнтраваны на Алепа. У снежні 2016 года баевікі IДIЛ цалкам захапілі Пальміру. 2 сакавіка 2017 года Пальміра была вернута пад кантроль ўрадавых войскаў.

Другое вызваленне Пальміры
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Palmyra Offensive (December 2016).svg
Дата 13 снежня 20162 сакавіка 2017
Месца Пальміра i яе наваколле
Вынік перамога сірыйскай арміі i саюзнiкаў
Праціўнікі
Flag of Syria.svg Сірыя
Flag of Russia.svg Расія
Flag of Iran.svg Іран
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Ісламская дзяржава
Камандуючыя
Сірыя Таляль Аль-Барзані
Сірыя Ісам Халак
Сірыя Сухель Аль-Хасан
Сірыя Алі Шахін
Сірыя Ваджых Махмуд
Сірыя Хусейн Хадэру †
Іран Хасан Акбар †
Расія Аляксандр Жураўлёў
Расія Вячаслаў Гладкіх
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Абу Бакр аль-Багдадзі
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Гулмурад Халіма
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Аль-Мукахал-Амр-Асад †
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Абу Джандал аль-Кувейт
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Абу Хафс аль-Масхрыфі †
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Умар Асад †
Сілы бакоў
1000 байцоў 1000—4000 баевiкоў[1] (па заяве сiрыйскай армii)
300 баевiкоў (па заяве IДIЛ)
Страты
225 загінула[2][3], 400 паранена, 30 зніклых без вестаки[4] (па заяве сiрыйскай армii)
352 забiта[3] (па заяве IДIЛ)
405 забiта (па заяве сiрыйскай армii)
149 забiта (па заяве IДIЛ)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэднiя падзеiПравіць

Баевікі ІД захапілі Пальміру ў маі 2015 года, у той час як Сірыйская Арабская Армія сышла з горада. У сакавіку 2016 горад быў адбіты. Аднак тэрарыстычная групоўка ўсё яшчэ ўтрымлівала ўсход правінцыі Хомс і знаходзілася ў непасрэднай блізкасці да Пальміры. Горад мае гістарычную каштоўнасць, а сама бітва адбывалася на фоне наступлення на Масул і Раку. Гэта месца таксама стратэгічна важна, паколькі знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да нафтавых радовішчаў. На працягу лета 2016 года баявікі ІД знаходзіліся з трох бакоў ад Пальміры (на поўнач, ўсход і поўдзень), урадавыя сілы кантралявалі Пальміру, наваколлі і дарогу Пальміра—Хомс, на якой размешчана авіябаза Т-4 (Тыфор).

Новае наступленне IДПравіць

Паведамленні аб актыўнасці баевікоў ІД сталі паступаць 8 снежня 2016 года. 9 снежня баі вяліся ўжо на подступах да Пальміры, дзе ісламарадыкалы выкарыстоўвалі нагружаныя выбухоўкай аўтамабілі для прарыву абароны. Паведамлялася аб выкарыстанні для гэтага танка без вежы, начыненага выбухоўкай. 8—9 снежня ВПС Сірыі і ПКС Расіі наносілі масіраваныя ўдары з паветра, і наступленне баевікоў прыпынілася. 9 снежня з Пальміры сышлі расійскія вайскоўцы, частка ўрадавых войскаў і жыхароў горада. 10 снежня наступленне баевікоў ІД аднавілася, ім удалося захапіць элеватары на ўсходзе Пальміры, і 11 снежня джыхадзісты ўсталявалі кантроль над горадам[5]. 12 снежня атрады ўзброеных фарміраванняў «Ісламскай дзяржавы» працягнулі наступленне ад Пальміры ў заходнім напрамку. Байцы групоўкі таксама захапілі населеныя пункты Аль-Баярат і Ад-Дава на захад ад Пальміры і нафтавае радовішча Хаян. Па словах Таля Аль-Баразі, губернатара правінцыі Хомс, у якой знаходзіцца Пальміра, з горада былі эвакуіраваны 80% насельніцтва[6].

У перыяд з 11 па 14 снежня радыкалы два разы беспаспяхова спрабавалі ўзяць авіябазу Т-4, якая знаходзіцца пад Пальміры. Усе атакі баевікоў ІД былі адбіты сірыйскай арміяй.

31 жніўня 2018 года, у 5 гадзін раніцы, у 36 км паўднёва-ўсход ад Пальміры адбылося сутыкненне сірыйскіх войскаў з дыверсійна-тэрарыстычнай групай баевікоў, якая паспрабавала прарвацца з раёна населенага пункта Гэт-Танф у напрамку Пальміры. У выніку двое паўстанцаў забіты, двое ўзяты ў палон[7].

Контрнаступленне сiрыйскай армiiПравіць

 
Контрнаступленне сірыйскай арміі (чырвоным) на Пальміру ў лютым — сакавіку 2017.

14 снежня Сірыйская армія перайшла ў контрнаступленне, адбіўшы вышыні ля базы Т-4. Баявая авіяцыя сірыйскіх ВПС наносіла ўдары з аэрадрома Т-4 па месцах навалы баевікоў, якія ўтрымлівалі пазіцыі на паўднёвым захадзе Пальміры і ў раёне нафтавага радовішча «Магер»[8].

26 снежня ўрадавая армія Сірыі ліквідавала не менш за 25 баевікоў арганізацыі «Ісламская дзяржава» на захад ад горада Пальміра. Высокапастаўлены камандзір групоўкі Абу Джандал аль-Кувейт ліквідаваны ў ходзе авіяўдару кааліцыі непадалёк ад дамбы, якая знаходзіцца на рацэ Еўфрат за 40 кіламетраў ад сірыйскага горада Рака.

1 студзеня 2017 года вайскоўцы сірыйскай арміі адбілі атаку байцоў ІД у ваколіцах авіябазы «Т-4» паблізу Пальміры.

15 лютага ў раёне Пальміры ўрадавыя войскі працягнулі наступленне, іх перадавыя часці знаходзіліся менш як за 20 кіламетраў ад горада.

17 лютага сірыйскія войскі вялi баі з IДIЛ за 17 км ад Пальміры.

22 лютага сірыйскія войскі занялі стратэгічныя пазіцыі ІД на ўсходзе Хомса і наблізіліся да Пальміры.

24 лютага джыхадзісты правялі ўдалае контрнаступленне ў раёне Пальміры і адкінулі сірыйскія войскі на 15 кіламетраў.

1 сакавіка сірыйская армія выбіла баевікоў ІД з цытадэлі Пальміры.

2 сакавіка 2017 года Пальміра была цалкам вызвалена ад баевікоў сірыйскай урадавай арміяй пры падтрымцы ПКС і ССА Расіі.

Выступы i заявыПравіць

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад палічыў атаку ІД на Пальміру спробай адцягнуць увагу ад Алепа[9].

ЗноскіПравіць