Вячаслаў Уладзіміравіч Гладкіх

Вячаслаў Уладзіміравіч Гладкіх (руск.: Вячеслав Владимирович Гладких; 24 жніўня 1975, Каратау, Таласкі раён, Джамбулская вобласць, Казахская ССР, СССР — 18 жніўня 2020, Дэйр-эз-Зор, мухафаза Дэйр-эз-Зор, Сірыя) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Удзельнічаў у распрацоўцы аперацыі па вызваленні Пальміры ад баевікоў ІДІЛ.

Вячаслаў Уладзіміравіч Гладкіх
Дата нараджэння 24 жніўня 1975(1975-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2020(2020-08-18) (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Расіі Расія
Званне генерал-маёр
Камандаваў 239th Guards Tank Regiment[d] і 21st Guards Motorized Rifle Brigade[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Каратау. У 1996 годзе скончыў вышэйшае танкавае вучылішча ў Чалябінску[1].

Займаў пасады камандзіра 522-га гвардзейскага навучальнага танкавага Рыжскага палка[2][3], начальніка Чабаркульскага гарнізона[4][5]. Потым быў начальнікам штаба[6][7], затым і камандзірам 7-й асобнай гвардзейскай танкавай Арэнбургскай казачай брыгады[8][9], а пазней — 21-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады[10][11]. Неаднаразова прымаў удзел у вучэннях, удзельнічаў у танкавым біятлоне[12][13][14]. З’яўляўся членам Грамадска-палітычнага савета пры кіраўніку Тоцкага раёна[15], супрацоўнічаў з саветам шэфаў брыгады і бацькоўскім камітэтам[16].

У сакавіку 2016 года ў распараджэнні 21-й брыгады пад камандаваннем Гладкіх у пасёлку Тоцкае загінуў салдат тэрміновай службы Андрэй Шлычкоў. Паводле версіі следства, ён пакончыў з сабой з-за дзяўчыны, аднак маці Шлычкова сцвярджала, што да самагубства яго сына давялі здзекі старэйшых афіцэраў. Пра гэта, па словах маці, сведчылі выяўленыя ёю на целе сына сляды збіцця і сінякі, а таксама тое, што ў яго не было дзяўчыны. Маці таксама сцвярджала, што Гладкіх ігнараваў факты нестатутных адносінаў у падкантрольнай яму воінскай часці, чым спрыяў здзекаванням. Пасля маці Шлычкова адмовілася ад прэтэнзій да следства, а затым па рашэнні суда атрымала ад міністэрства абароны РФ кампенсацыю ў памеры 1,5 мільёна рублёў, а дзед і бабуля салдата — па 600 тысяч рублёў[17][18].

12 снежня 2016 года Гладкіх атрымаў званне генерал-маёра[19]. З адзнакай скончыў ваенную акадэмію ў Маскве[1][7]. Апошнім яго месцам службы быў пост намесніка камандуючага 36-й агульнавайсковай арміяй[16]. Неўзабаве быў накіраваны ў камандзіроўку ў Сірыі, дзе прыняў удзел у расійскай ваеннай аперацыі ў якасці старэйшага ваеннага саветніка пры Сірыйскіх ўзброеных сілах[20][21][22]. Удзельнічаў у распрацоўцы плана аперацыі па вызваленні Пальміры[23].

Гібель правіць

18 жніўня 2020 года расійская аўтакалона вярталася з гуманітарнай місіі блізу Дэйр-эз-Зора. У 15 кіламетрах ад горада на абочыне дарогі здэтанавала самаробнае выбуховае прыстасаванне, як мяркуецца, міна. У выніку выбуху пацярпелі трое вайскоўцаў, у тым ліку і неназваны генерал-маёр. Атрымаўшы цяжкія раненні, ён у працэсе эвакуацыі лекарамі і аказанні медыцынскай дапамогі памёр на месцы здарэння[24][25][26][27][28][29]. Некаторы час імя загінулага афіцэра не называлася, але пасля высветлілася, што загінулым быў менавіта Гладкіх[6][30]. Старшыня Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Аляксандр Бастрыкін выказаў свае спачуванні блізкім Гладкіх, паведаміўшы аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце яго гібелі[31][32]. Адказнасць за напад на канвой, падчас якога загінуў і адзін з сірыйскіх камандуючых, узяла на сябе групоўка «Сірыйская нацыянальная армія»[33].

Гладкіх стаў першым з 2017 года высокапастаўленым расійскім ваенным загінулым у Сірыі, пасля генерал-лейтэнанта Валерыя Асапава[34][35][36]. Пахаваны 24 жніўня на Федэральных ваенных мемарыяльных могілках[37].

Асабістае жыццё правіць

Быў жанаты і з’яўляўся шматдзетным бацькам[1].

Зноскі правіць

  1. а б в Сергей Сотников. «Достойный командир и друг»: сослуживец из Челябинской области рассказал, каким был генерал, погибший в Сирии. Комсомольская правда (19 августа 2020). Праверана 20 августа 2020.
  2. Николай Фролов. Броня крепка, и танки наши быстры(недаступная спасылка). Сетевое издание «Призыв» (11 сентября 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 20 августа 2020.
  3. Как я побывала в Российской армии. Часть первая. KaviCom.ru (29 июля 2011). Праверана 20 августа 2020.
  4. 25-летию вывода советских войск из Афганистана посвящается(недаступная спасылка). ChelIndustry.ru (13 февраля 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 20 августа 2020.
  5. Помним о подвиге воинов-интернационалистов. Общественная палата Челябинской области (13 февраля 2014). Праверана 20 августа 2020.
  6. а б Совет шефов воинских частей назвал имя погибшего в Сирии генерала. РБК (19 августа 2020). Праверана 20 августа 2020.
  7. а б Владимир Васин. В Челябинске рассказали о погибшем в Сирии генерале. «Служил, как в любимой песне». Ура.ру (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  8. Гвардейские танкисты принимают поздравления. Законодательное собрание Челябинской области (10 сентября 2013). Праверана 19 августа 2020.
  9. Ксения Клычкова. Новому поколению – новую технику. Газета «Красная звезда» (15 апреля 2014). Праверана 19 августа 2020.
  10. Андрей Бондаренко. Три четверти века в строю. Газета «Красная звезда» (18 декабря 2016). Праверана 19 августа 2020.
  11. Юрий Берг: «Двадцать первая отдельная мотострелковая бригада — одна из самых заслуженных в Центральном военном округе и во всей России»(недаступная спасылка). Правительство Оренбургской области (18 декабря 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 19 августа 2020.
  12. Уральские военные сошлись в танковом биатлоне. ОТВ (8 июля 2013). Праверана 19 августа 2020.
  13. Владислав Белогруд, Сергей Порохов, Владимир Семенихин, Павел Заволокин. Победам учит окружной танкодром. Газета «Красная звезда» (15 августа 2013). Праверана 19 августа 2020.
  14. Призеры всероссийских соревнований по танковому биатлону оттачивают свое мастерство на учении в Челябинской области(недаступная спасылка). ТАСС (16 октября 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 20 августа 2020.
  15. Общественно-политический Совет при главе Тоцкого района(недаступная спасылка). Администрация Тоцкого района. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 19 августа 2020.
  16. а б Александр Лукманов. Погибший в Сирии генерал служил в Челябинской области. Ура.ру (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  17. Генри Достоевский. В Сирии при взрыве погиб российский генерал. Daily Storm (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  18. Артём Губенко. В Сирии погиб российский генерал. На родине его обвиняли во лжи по делу о самоубийстве срочника. Открытые Медиа (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  19. Указ Президента Российской Федерации от 12.12.2016 г. № 665 «О присвоении воинских званий высших офицеров, специальных званий высшего начальствующего состава и высших специальных званий». Президент Российской Федерации (12 декабря 2016). Праверана 18 августа 2020.
  20. Бомба взорвалась на пути российской автоколонны в Сирии. Погиб генерал. Фонтанка.ру (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  21. Сергей Савельев. В Сети назвали имя погибшего в Сирии генерала. Московский комсомолец (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  22. При взрыве в Сирии погиб российский генерал-майор(недаступная спасылка). Новая газета (18 августа 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 19 августа 2020.
  23. Никита Курганов. Убитый в Сирии генерал руководил освобождением Пальмиры. Ура.ру (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  24. Андрей Аркадьев. Российский генерал-майор погиб при взрыве в Сирии. Телеканал «Звезда» (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  25. Российский генерал погиб в Сирии при подрыве автоколонны. РИА Новости (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  26. Российский генерал погиб в результате взрыва на пути автоколонны в Сирии. ТАСС (18 августа). Праверана 19 августа 2020.
  27. Минобороны сообщило обстоятельства гибели российского генерала в Сирии. РБК (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  28. В Сирии в результате взрыва погиб российский генерал. Ведомости (18 августа 2020). Праверана 18 августа 2020.
  29. Генерал из Чебаркуля погиб в Сирии. ОТВ (19 августа 2020). Праверана 20 августа 2020.
  30. Юрий Гаврилов. Стало известно имя погибшего в Сирии российского генерала. Российская газета (19 августа 2020). Праверана 20 августа 2020.
  31. Председатель СК России выразил слова поддержки родственникам погибшего офицера и раненых военнослужащих российской армии в Сирии. Следственный комитет Российской Федерации (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  32. В России возбудили дело по факту гибели генерала в Сирии. Lenta.ru (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  33. Фёдор Данильченко. Стали известны подробности гибели в Сирии российского генерала. Московский комсомолец (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  34. В Сирии при подрыве колонны войск погиб российский генерал. РБК (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  35. В Сирии погиб генерал-майор из 36-й армии, чей штаб находится в Улан-Удэ. Московский комсомолец (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  36. Святослав Павлов. Российского генерала убили в Сирии. Кто он и что теперь будет?. Национальная служба новостей (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  37. Погибшего в Сирии генерал-майора Вячеслава Гладких похоронили на Федеральном военном кладбище(недаступная спасылка). Боевое Братство (24 августа 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 27 августа 2020.