Адкрыць галоўнае меню

Халід Асаад (Халід аль-Асад, араб. ‏خالد الأسعد‎‎‎; 1932 — 18 жніўня 2015) — сірыйскі археолаг, галоўны наглядчык (1963—2003) і адзін з галоўных даследчыкаў антычнага комплексу Пальміры. Выкрадзены і забіты тэрарыстамі Ісламскай Дзяржавы.

Халід Асаад
араб. ‏خالد الأسعد‎‎‎
Дата нараджэння 1 студзеня 1932(1932-01-01)[1]
Месца нараджэння Пальміра, Французскі мандат у Сірыі і Ліване
Дата смерці 18 жніўня 2015(2015-08-18)[2][3] (83 гады)
Месца смерці Пальміра, Сірыя
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, прафесар, гісторык, куратар
Навуковая сфера археалогія, антычная гісторыя, пераклад
Месца працы антычны комплекс Пальміры
Альма-матар Універсітэт Дамаска
Вядомы як даследчык антычнай спадчыны Пальміры
Партыя
Узнагароды і прэміі Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча

БіяграфіяПравіць

Асаад нарадзіўся ў Пальміры ў 1932 г. З 1960-х гадоў займаўся вывучэннем антычнай спадчыны старажытнага горада. У 1963 годзе ўзначаліў антычны комплекс Пальміры[4]. Сумесныя даследаванні Асаада з амерыканскімі, французскімі, нямецкімі і швейцарскімі даследчыкамі сталі асновай для ўключэння руін антычных збудаванняў Пальміры ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1980 годзе[5]. Выдаў больш 20 кніг на тэму Пальміры і Вялікага шаўковага шляху[4].

Найважнейшымі археалагічнымі знаходкамі Асаада былі частку галоўнага гарадскога скрыжавання і шматлікія грабніцы зблізку руін комплексу. У 2003 г. навуковец сышоў на пенсію з пасады галоўнага наглядчыка антычнага комплексу, але працягваў даследаванні. Свабодна валодаў арамейскай мовай, публікаваў пераклады з яго. Атрымліваў польскія, французскія і туніскія узнагароды[4].

У канцы мая 2015 г. Пальміру захапіла тэрарыстычная групоўка Ісламская Дзяржава, вядомая сваім нецярпімым стаўленнем да хрысціянскіх, язычніцкіх і мусульманскіх помнікаў культуры[5]. У сярэдзіне ліпеня Асаад быў захоплены баявікамі ў палон. Нягледзячы на працяглыя катаванні, ён адмовіўся выдаць размяшчэнне схаваных антычных артэфактаў і 18 жніўня быў публічна абезгалоўлены тэрарыстамі[6]. Ісламісты абвінавацілі яго ва ўдзеле ў навуковых канферэнцыях з «нявернымі» і вывучэнні «ідалаў». Цела Асаада пакінулі на цэнтральнай плошчы Пальміры[5].

АдзнакіПравіць

Шэраг гісторыкаў лічыць Халіда Асаада выдатным даследчыкам Пальмірскай антычнай спадчыны[6]. Глава сірыйскага Дырэктарата музеяў і старажытнасцей Маамун Абдул Карым назваў яго «адным з найважнейшых першапраходцаў сірыйскай археалогіі ў XX стагоддзі»[4].

Зноскі

  1. Khaled al-Asaad // https://pantheon.world/profile/person/Khaled_al-Asaad Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.tagesschau.de/ausland/palmyra-133.html Праверана 19 жніўня 2015.
  3. http://www.bbc.com/news/world-middle-east-33984006 Праверана 19 жніўня 2015.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Syrian archaeologist 'killed in Palmyra' by IS militants, BBC (19 жніўня 2015) (англ.
  5. 5,0 5,1 5,2 Islamic State militants behead archaeologist in Palmyra — Syrian official, Reuters (18 жніўня 2015) (англ.
  6. 6,0 6,1 Beheaded Syrian scholar refused to lead Isis to hidden Palmyra antiquities, The Guardian (19 жніўня 2015) (англ.