Канстанцін Валер’евіч Сямёнаў

Канстанцін Валер’евіч Сямёнаў (нар. 22 кастрычніка 1978, Дуброўна, Віцебская вобласць Беларусь) — беларускі дзюдаіст. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Канстанцін Сямёнаў
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Канстанцін Валер’евіч Сямёнаў
Спецыялізацыя дзюдо[2]
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1978(1978-10-22)[1] (45 гадоў)
Грамадзянства
Рост 180 см[3]
Вага 73 кг[3]

Біяграфія правіць

Актыўна займацца дзюдо пачаў з ранняга дзяцінства. Упершыню заявіў пра сябе ў сезоне 1995 года, атрымаўшы перамогу на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Вялікабрытаніі. Праз два гады выйграў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў у Любліне.

Першага сур’ёзнага поспеху на дарослым міжнародным узроўні дасягнуў у 2000 годзе, калі трапіў у асноўны склад беларускай нацыянальнай зборнай і дэбютаваў у заліку Кубка свету, у прыватнасці на этапе ў Маскве атрымаў бронзу.

У наступным сезоне ў лёгкай вагавай катэгорыі стаў бронзавым прызёрам Кубка свету ў Мінску і летняй Універсіяды ў Пекіне. Яшчэ праз год упершыню атрымаў перамогу ў Кубку свету, гэта адбылося зноў жа ў Мінску. У 2003 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў лёгкай вазе, узяў бронзу на Суперкубку свету ў Маскве.

У 2005 годзе быў лепшым у заліку беларускага нацыянальнага першынства, выйграў бронзавы медаль на міжнародным турніры класа «Б» у Стамбуле. Праз год, атрымаўшы перамогу на чэмпіянаце Беларусі, заваяваў бронзавыя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў Мінску і на камандным чэмпіянаце Еўропы ў Белградзе, тады як у асабістым заліку на еўрапейскім першынстве ў Тампэрэ заняў толькі пятае месца.

У 2007 годзе ў чацвёрты раз выйграў нацыянальнае першынства, стаў бронзавым прызёрам асабістага і каманднага чэмпіянатаў Еўропы, атрымаў бронзу на міжнародным турніры ў Германіі.

На чэмпіянаце Еўропы 2008 года ў Лісабоне заняў сёмае месца, выйграў сярэбраны медаль на этапе Кубка свету ў Празе. Дзякуючы чарадзе удалых выступленняў удастоіўся правы абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне.

Акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах па дзюдо рэгулярна выступаў на турнірах па самба. З’яўляецца чэмпіёнам свету і Еўропы па спартыўных самба. За выдатныя спартыўныя дасягненні ўдастоены ганаровага звання «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа»[4].

Спартыўныя дасягненні правіць

  • Чэмпіянат Еўропы па самба 2000 года (Мадрыд) — 1 месца
  • Чэмпіянат Еўропы па самба 2002 года (Кунеа) — 1 месца
  • Чэмпіянат Еўропы па дзюдо 2007 года (Бялград) — 3 месца
  • Чэмпіянат Свету па самба 2000 года (Кіеў) — 3 месца
  • Чэмпіянат Свету па самба 2002 года (Панама) — 1 месца
  • Чэмпіянат Свету па самба 2003 года (Санкт-Пецярбург) — 3 месца
  • XXI Летняя Універсіяда 2001 года (Пекін) — 3 месца

Зноскі

  1. JudoInside.com — 2002. Праверана 7 красавіка 2024.
  2. JudoInside.com — 2002. Праверана 28 красавіка 2022.
  3. а б Olympedia — 2006.
  4. Сямёнаў Канстанцін Валер’евіч

Літаратура правіць