Канстанцін Паско
Канстанцін Сяргеевіч Паско (нар. 30 сакавіка 2003, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі U-20.
Нарадзіўся |
30 сакавіка 2003 (21 год) |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьУ сезоне 2022/23 15 разоў выпускалі на пляцоўку ў расійскай Лізе ВТБ — пры сярэднім часе ў 10 хвілін 24 секунды гульцу ўдавалася набіраць 2,4 пункты за матч. У чэмпіянаце Беларусі, дзе «Мінск» пачаў выступаць з плэй-оф, за сем матчаў з найгрышам у больш за 11 хвілін зарабляў — 2,1 балаў.
У сезоне 2023/24 баскетбаліст за «Мінск» ў расійскай лізе браў удзел у 14 матчах, набраўшы 14 жа пунктаў, атрымліваючы ў сярэднім па 8 хвілін 3 секунды на пляцоўцы.
У студзені 2024 года пакінуў «Мінск» і падпісаў кантракт з краснадарскім «Лакаматыў-Кубань», выступаў за фарм-каманду краснадарскага клуба. У кастрычніку-снежні 2024 года выступаў за іркуцкі «Іркут»[1][2]. У студзені 2025 года вярнуўся ў «Мінск»[3].
У складзе моладзевай зборнай Беларусі (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[4]. З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
правіць- 2019—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда)
- 2022—2024 — Мінск (рэзервовая каманда)
- 2022—2024 — Мінск
- 2024 — СШАР-Лакаматыў-Кубань (Краснадарскі край, Расія)
- 2024 — Іркут (Іркуцк, Расія)
- з 2025 — Мінск
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (1): 2022/2023.