Канстанцін Туганоўскі

Канстанцін Туганоўскі (каля 18101863) — удзельнік паўстання 1863 года, памешчык Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Канстанцін Туганоўскі
Нараджэнне каля 1810
Смерць 1863
Жонка Соф’я з Верашчакаў[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын Вікенція. Каталік паводле веравызнання.

Туганоўскі скончыў поўны курс навучання ў Віленскім універсітэце, пасля чаго 19 сакавіка 1835 года быў залічаны ў штат канцылярыі Гродзенскага губернскага межавога суда канцылярыстам. 21 студзеня 1835 года ён атрымаў чын губернскага сакратара. 9 верасня 1840 года ў сувязі з закрыццём межавых судоў быў пакінуты за штатам. 29 студзеня 1843 года ўдзельнічаў у арганізаваным у Далматаўшчыне святкаванні з нагоды імянін Тамаша Зана пасля ягонага вяртання з Сібіры. Туганоўскі меў дачыненне да дзейнасці Навагрудскай бібліятэкі, у фонды якой каля 1860 года ахвяраваў 105 выданняў у 251 тамах на французскай мове.

Жанаты з Соф’яй з Верашчакаў, ад якой атрымаў маёнтак Тугановічы, які папярэдне належаў Юзафу Верашчаку і куды неаднаразова прыязджаў да Міхала Верашчакі Адам Міцкевіч. Акрамя гэтага, валодаў маёнткам Рудашы. У 1861 годзе маёнтак Тугановічы наведаў сын Адама Міцкевіча Уладзіслаў.

Удзельнічаў у паўстанні 1863 года, уваходзіў у склад наваградскай паўстанцкай арганізацыі, дзе выконваў абавязкі акруговага начальніка. Быў арыштаваны і зняволены.

Памёр у турме ў Вільні падчас следства. Хутка памерлі таксама ягоная жонка і дзве дачкі. Апошняя дачка, Юзэфа Туганоўская, паміраючы ў 1930 годзе, ахвяравала маёнтак Тугановічы дзяржаве.

Спасылкі правіць