Канстытуцыйны крызіс у Іспаніі (2017)

Канстытуцыйны крызіс у Іспаніі — канфлікт паміж уладамі Іспаніі і ўрадам аўтаномнай супольнасці Каталонія — адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Іспаніі. У верасні 2017 года ўрадам Каталоніі былі прынятыя законы, якія прадугледжваюць юрыдычны парадак выхаду Каталоніі са складу Іспаніі. 1 кастрычніка 2017 года ў Каталоніі быў праведзены рэферэндум аб незалежнасці, па выніках якога 10 кастрычніка 2017 года ўрадам Каталоніі была прынятая дэкларацыя незалежнасці, 27 кастрычніка 2017 года была абвешчана незалежнасць Каталоніі. Улады Іспаніі расцанілі дзеянні ўрада Каталоніі як юрыдычна нікчэмныя, скарысталіся 155 артыкулам Канстытуцыі Іспаніі і ўвялі ў Каталоніі прамое кіраванне, распусціўшы пры гэтым урад Каталоніі. Апошні адмовіўся прызнаць свой роспуск і працягнуў дзейнасць[1].

Каталонія на карце Іспаніі

Перадгісторыя правіць

На працягу доўгага часу мясцовыя ўлады Каталоніі перыядычна ўступалі ў канфрантацыю з уладамі Іспаніі, патрабуючы пашырыць аўтаномію. У прыватнасці, у 2014 годзе ў Каталоніі было праведзена апытанне пра палітычную будучыню Каталоніі.

Ход падзей правіць

6 верасня парламент Каталоніі ўхваліў «Закон аб рэферэндуме пра самавызначэнне Каталоніі», які прадугледжвае правядзенне 1 кастрычніка 2017 года рэферэндуму аб незалежнасці[2].

8 верасня 2017 года парламентам Каталоніі быў прыняты «Закон аб юрыдычным пераходзе і заснаванні Рэспублікі» (па-каталонску: Llei de transitorietat jurídica i fundacional de la República), які змяшчае палажэнні аб юрыдычных працэдурах, якія могуць быць праведзены для атрымання Каталоніі статусу незалежнай дзяржавы ў выпадку, калі ідэя аб незалежнасці будзе падтрымана жыхарамі Каталоніі на рэферэндуме[3].

1 кастрычніка ў Каталоніі прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, падчас якога 90,18 % насельніцтва падтрымалі аддзяленне ад Іспаніі[4]. На 10 кастрычніка было прызначанае выступленне кіраўніка аўтаноміі Карлеса Пучдэмона, на якім меркавалася абвяшчэнне незалежнасці[5][6][7]. Аднак, насуперак чаканням, падчас звароту ён адклаў аб’яву аб незалежнасці, і заклікаў да перамоваў[8], што выклікала змешаныя настроі ў грамадстве[9]. Позна ўвечары, ужо пасля звароту, Пучдэмон усё-такі падпісаў «дэкларацыю народных прадстаўнікоў Каталоніі», якая прадугледжвала стварэнне незалежнай Каталонскай Рэспублікі[10]. Тады ж было вырашана прыпыніць дзеянне дэкларацыі для ўстанаўлення дыялогу з іспанскім урадам з мэтай дасягнуць пэўных пагадненняў і паспрабаваць вырашыць праблему[11]. У Мадрыдзе, у сваю чаргу, запатрабавалі ад кіраўніцтва Каталоніі да 16 кастрычніка даць канкрэтны адказ: ці абвешчаная незалежнасць рэгіёна, ці ж падпісанне дэкларацыі — гэта сімвалічны акт[12]. Карлес Пучдэмон ухіліўся ад прамога адказу на гэтае пытанне і зноў заклікаў да дыялогу[13]. 21 кастрычніка на нарадзе ўрада Іспаніі было прынята рашэнне аб роспуску ўрада Каталоніі і правядзенні датэрміновых выбараў у рэгіёне, якія павінны зацвердзіць сенат; таксама разглядалася пытанне ўвядзення прамога кіравання ў Каталоніі і прыпынення яе аўтаномнага статусу[14]. Канчатковае рашэнне парламент Іспаніі павінен быў прыняць 27 кастрычніка. У Каталоніі рэзка адрэагавалі на дзеянні Мадрыда; кіраўнік рэгіёна назваў гэтыя дзеянні горшай атакай на дэмакратыю з часоў дыктатара Франсіска Франка[15]. У той жа час іспанскае выданне El Confidencial паведаміла, што нібыта 23 кастрычніка, верагодна, Каталонія абвесціць аб незалежнасці[16]. Іншая газета, La Rason, заявіла, што незалежнасць хутчэй за ўсё будзе абвешчана 27 кастрычніка[17]. 23 кастрычніка было прызначанае паседжанне жэнералітэта Каталоніі ў поўным складзе на 26 кастрычніка[18]. 27 кастрычніка было канчаткова абвешчана пра стварэнне незалежнай Каталонскай Рэспублікі.

27 кастрычніка ўлады Іспаніі скарысталіся 155 артыкулам Канстытуцыі Іспаніі і ўвялі ў Каталоніі прамое кіраванне, распусціўшы пры гэтым урад Каталоніі. Апошні адмовіўся прызнаць свой роспуск і працягнуў работу[1].

30 кастрычніка парламент Каталоніі прызнаў рашэнне іспанскага ўрада аб сваім роспуску і спыніў дзеянні да правядзення датэрміновых выбараў[19].

Пераслед сепаратыстаў правіць

У 2019 годзе супраць некаторых палітыкаў, што выступалі за аддзяленне Каталоніі, пачаліся рэпрэсіі. Дзевяці лідарам Каталоніі Вярхоўны суд вынес прысуд па абвінавачванні ў мецяжы, яшчэ траім выпісаны штрафы. Самы вялікі турэмны тэрмін атрымаў былы віцэ-прэзідэнт жэнералітэта Арыёль Жункерас: яго асудзілі на 13 гадоў за падбухторванне да паўстання і растрату[20]. Былы кіраўнік жэнералітэта Каталоніі Карлес Пучдэмон, які з 2018 года жыве ў Бельгіі, назваў прысуды варварствам[21]. Пасля вынясення прысудаў Вярхоўнага суда пачаліся беспарадкі, якія суправаджаліся блакаваннем дарог і чыгуначных шляхоў[22].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б В Каталонии ввели внешнее управление. Что там происходит?
  2. Каталонские депутаты приняли закон о референдуме о независимости
  3. Парламент Каталонии принял закон о порядке отделения от Испании
  4. Итоги референдума: 90,18 процента голосов за независимость Каталонии // Вести. Ru (6 октября 2017)
  5. Как парламент Каталонии готовится объявить независимость от Испании // Газета. Ru (10 октября 2017)
  6. Каталонские депутаты могут объявить 10 октября независимость от Испании // Российская газета (10 октября 2017)
  7. Парламент Каталонии может объявить о независимости автономии от Испании // РИА Новости (10 октября 2017)
  8. Президент Каталонии попросил отложить объявление независимости Архівавана 29 кастрычніка 2017. // Новая газета (10 октября 2017)
  9. Независимость на восемь секунд: как каталонцы встретили решение Пучдемона // РБК (11 октября 2017)
  10. Пучдемон подписал декларацию о независимости Каталонии // Lenta.ru (11 октября 2017)
  11. Шаг назад: почему власти Каталонии отложили выход из состава Испании // RT (11 октября 2017)
  12. Мадрид требует от Каталонии прояснить вопрос о независимости до 16 октября // АиФ (11 октября 2017)
  13. Пучдемон уклонился от чёткого ответа Мадриду // Euronews (16 октября 2017)
  14. Правительство Испании поддержало ограничение автономного управления в Каталонии // Интерфакс (21 октября 2017)
  15. Пучдемон назвал действия Мадрида худшей атакой на Каталонию после Франко // Московский комсомолец (21 октября 2017)
  16. Puigdemont prepara la declaración de independencia de Cataluña para el lunes
  17. El Parlament declarará la DUI el 27-O
  18. Парламент Каталонии назначил дату рассмотрения вопроса о независимости // Regnum (23 октября 2017)
  19. "Парламент Каталонии признал решение испанских властей о своем роспуске". Газета.Ru. Праверана 2017-10-30.
  20. Более 70 полицейских пострадали во время акций протеста в Каталонии
  21. Третий день в Барселоне бушуют беспорядки из-за приговоров каталонским лидерам Архівавана 19 кастрычніка 2019. // Tut.by, 16 октября 2019
  22. В испанском МВД прокомментировали беспорядки в Каталонии // РИА Новости, 19 октября 2019

Спасылкі правіць