Каталонская Рэспубліка (2017)

самаабвешчаная дзяржава ў Еўропе

Катало́нская Рэспу́бліка (катал.: República Catalana, ісп.: República Catalana, акс.: Republica Catalana), таксама проста Катало́нія[A] (катал.: Catalunya, акс.: Catalonha, ісп.: Cataluña) — дзяржава на Іберыйскім паўвостраве, якая аднабакова абвясціла пра незалежнасць[2]. Каталонская Рэспубліка не была прызнаная міжнароднай супольнасцю і разглядаецца як рэгіён і частка Каралеўства Іспанія.

Гістарычная дзяржава
Каталонская Рэспубліка
República Catalana
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >

Сталіца
Мова(ы) каталанская мова, аранская мова і іспанская
Афіцыйная мова каталанская мова
Рэлігія хрысціянства
Грашовая адзінка еўра
Плошча
  • 32 107 км²
Насельніцтва
  • 7 555 830 чал. (2017)[1]
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
 • 2017 Карлес Пучдэмон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Маштабны палітычны крызіс у Іспаніі пачаўся, пасля таго як каталонскія лідары 1 кастрычніка, насуперак рашэнню Канстытуцыйнага суда, правялі рэферэндум аб незалежнасці. Урад Каталоніі сцвярджаў, што пры яўцы ў 43 % за незалежнасць прагаласавалі 90,18 % удзельнікаў, супраць — 7,83 %. Яшчэ 1,98 % тых, хто прыйшоў на ўчасткі кінулі ў скрынкі пустыя бюлетэні[3].

Парламент Каталоніі прагаласаваў за рэзалюцыю, якая дэкларуе незалежнасць ад Іспаніі, 27 кастрычніка. За незалежнасць прагаласавалі 72 дэпутаты, супраць выступілі 10, яшчэ двое ўстрымаліся[4].

Па абвяшчэнні незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі, Сенат Іспаніі задзейнічаў артыкул 155 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года, што дазваляе іспанскаму ўраду ўвесці прамое кіраванне над Каталоніяй[5][6]. Неўзабаве пасля гэтага іспанскі прэм’ер-міністр Марыяна Рахой распусціў Парламент Каталоніі, звольніў Выканаўчы Савет Каталоніі і прызначыў датэрміновыя рэгіянальныя выбары на 21 снежня 2017 года[7].

Прэм’ер Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў аб зняцці з пасады кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і паабяцаў дабіцца прызнання каталонскай дэкларацыі незалежнасці незаконнай. Пазбавіліся сваіх пасад усе члены каталонскага ўрада, а таксама многія іншыя чыноўнікі, у ліку якіх кіраўнік паліцыі Каталоніі Жузэп Луіс Трапэра, які лічыўся саюзнікам лідараў Каталоніі, што выступалі за аддзяленне рэгіёна. Мадрыд абвінавачвае яго ў мяцяжы з-за невыканання абавязкаў па ахове супрацоўнікаў нацыянальнай паліцыі Іспаніі ад удзельнікаў пратэстаў перад рэферэндумам аб незалежнасці[3].

Пра непрызнанне аддзялення рэгіёну выказаліся лідары большасці вядучых краін свету. Дзяржаўны дэпартамент ЗША заявіў, што Каталонія з’яўляецца неад’емнай часткай Іспаніі[3]. У Еўрапарламенце заявілі, што ніколі не прызнаюць незалежнасць Каталоніі[8].

Адхілены ад пасады ўладамі Іспаніі кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон і пяць яго міністраў 30 кастрычніка з’ехалі ў Бельгію[9].

31 кастрычніка Канстытуцыйны суд Іспаніі адмяніў дэкларацыю аб незалежнасці Каталоніі[10].

2 лістапада Нацыянальная судовая калегія Іспаніі прыняла рашэнне аб арышце васьмярых чальцоў урада Каталоніі, які быў адхілены ад улады пасля абвяшчэння незалежнасці. У іх ліку — былы віцэ-прэзідэнт рэгіёну Урыал Жункерас. Яны былі змешчаныя пад арышт без права на выхад пад заклад. Былы кіраўнік урада рэгіёну Карлес Пучдэмон і яшчэ чатыры члена ўрада на пасяджэнне суда не з’явіліся. Пракуратура Іспаніі запрасіла еўрапейскі ордар на іх арышт[11].

На датэрміновых выбарах у парламент Каталоніі 21 снежня большасць па суме месцаў зонў атрымалі партыі, якія выступаюць за незалежнасць рэгіёна (яўка выбаршчыкаў склала 82%). Тры незалежніцкія партыі: левая ERC, правацэнтрысцкая Junts per Catalunya і крайне левая CUP — разам здабылі 70 месцаў у парламенце. Для атрымання абсалютнай большасці ў парламенце Каталоніі трэба мець 68 мандатаў. Былы кіраўнік жэнералітэта Каталоніі Карлес Пучдэмон, адпраўлены Мадрыдам у адстаўку пасля абвяшчэння рэгіёнам незалежнасці, заявіў, што Каталонская Рэспубліка перамагла манархію[12].

Заўвагі правіць

  1. Транслітарацыяй з каталанскай мовыКаталу́ння

Зноскі

  1. National Statistics Institute — 1856.
  2. "Catalan parliament votes to declare independence from Spain". Guardian. 27 October 2017. Праверана 27 October 2017.
  3. а б в nashaniva.by
  4. nashaniva.by
  5. "Catalans declare independence from Spain". BBC News [брытанская англійская]. 27 October 2017. Праверана 27 October 2017.
  6. "Catalan crisis: Spain PM Rajoy demands direct rule". BBC. 27 October 2017. Праверана 27 October 2017.
  7. Ponce de León, Rodrigo (27 October 2017). "Rajoy cesa a Puigdemont y su Govern y convoca elecciones para el 21 de diciembre". eldiario.es [Spanish]. Праверана 27 October 2017.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  8. nashaniva.by
  9. nashaniva.by
  10. nashaniva.by
  11. nashaniva.by
  12. nashaniva.by

Спасылкі правіць