Канстытуцыя Грэцыі

дзейная Канстытуцыя Грэчаскай рэспублікі, прынятая ў 1975 годзе

Канстытуцыя Грэцыі 1975 года (грэч. Σύνταγμα της Ελλάδας — «Сынтагма Эладас») — дзеючая Канстытуцыя Грэчаскай рэспублікі, прынятая пятым скліканнем грэчаскага парламента. Дзейнічае з 1975 года, двойчы пераглядалася — у 1986 і ў 2001 гадах. Канстытуцыйная гісторыя Грэцыі распачалася падчас вайны за незалежнасць Грэцыі, падчас якой былі прынятыя тры рэвалюцыйныя грэчаскія канстытуцыі. Першая грэчаская канстытуцыя была прынятая ў 1822 годзе. Апошняя рэдакцыя 1975 года з'яўляецца пераглядам Канстытуцыі 1952 года. Цэнтральная плошча Сінтагма ў Афінах, на якой месціцца будынак парламента, названая ў гонар Канстытуцыі.

Змест правіць

Канстытуцыя Грэцыі складаецца з 120 артыкулаў і падзяляецца на 4 часткі:

  • Першая частка (артыкулы 1—3) — асноўныя палажэнні: усталёўваюць, што Грэцыя з'яўляецца парламенцкай рэспублікай, а таксама зацвярджаюць Эладскую праваслаўную царкву як афіцыйную ў Грэцыі.
  • Другая частка (артыкулы 4—25) тычыцца асабістых і сацыяльных правоў, абарона якіх была ўзмоцненая пасля перагляду Канстытуцыі ў 2001 годзе (палажэнні тычацца рэгулявання такіх пытанняў, як абарона асабістых звестак і кампетэнтнасць некаторых незалежных ворганаў).
  • Трэцяя частка (артыкулы 26—105) апісвае арганізацыю і функцыі дзяржавы. Артыкул 28 зацвярджае моц міжнародных законаў і міжнародных канвенцый у заканадаўстве Грэцыі.
  • Чацвёртая частка (артыкулы 106—120) змяшчае адмысловыя, заключныя і пераходныя палажэнні.

Выканаўчая ўлада ў краіне ажыццяўляецца ўрадам і прэзідэнтам Грэцыі, апошні з'яўляецца цырыманіяльнай фігурай. Паўната палітычнай улады ў Грэцыі належыць прэм’ер-міністру краіны. Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца грэчаскім Парламентам, які складаецца з 300 дэпутатаў, абіраемых на 4-гадовы тэрмін шляхам тайнага прамога галасавання. Судовая ўлада з'яўляецца незалежнай ад выканаўчай і заканадаўчай уладаў і складаецца з трох вярхоўных судоў: Касацыйнага суду (грэч. Άρειος Πάγος аэрапаг), Дзяржаўнай рады (грэч. Συμβούλιο της Επικρατείας) і Палаты аўдытараў (грэч. Ελεγκτικό Συνέδριο).

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Канстытуцыя Грэцыі