Канцэрт па заяўках (фільм)
«Канцэрт па заяўках» (польск.: Koncert życzeń) — чорна-белы кароткаметражны фільм, зняты ў 1967 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2].
Канцэрт па заяўках | |
---|---|
польск.: Koncert życzeń | |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Працягласць | 17 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1967 |
IMDb | ID 0172672 |
Апісанне фільма
правіцьКампанія маладых людзей адпачывае на прыродзе. Яны п’юць, паляць, слухаюць рок-н-рол, смецяць. Непадалёк двое закаханых, якія вандруюць на матацыкле, прыбіраюць намёт і збіраюцца з’язджаць. Калі яны ўжо едуць па дарозе, то губляюць намёт і пашпарт дзяўчыны, які быў усярэдзіне. Вясёлая кампанія падбірае намёт. На што давядзецца пайсці галоўнаму герою, каб вярнуць пашпарт…
Зноскі
правіць- ↑ Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 238.
- ↑ Koncert życzeń (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2022. Праверана 14 снежня 2022.
Літаратура
правіць- Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.
Спасылкі
правіць- «Канцэрт па заяўках» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Канцэрт па заяўках» на сайце «FilmPolski.pl»