Канічная канстанта
Канічная канстанта (або канстанта Шварцшыльда, у гонар Карла Шварцшыльда) - велічыня, якая апісвае канічныя сячэнні. Канічную канстанту прынята пазначаць літарай K. Яна выражаецца праз эксцэнтрысітэт канічнага сячэння наступным чынам:
Раўнанне канічнага сячэння з вяршыняй у пачатку каардынат, што датыкаецца да восі y, задаецца з дапамогай канічнай канстанты наступным чынам:
паслядоўна
дзе R — радыус крывізны канічнага сячэння ў пункце x = 0.
Канічная канстанта шырока ўжываецца ў геаметрычнай оптыцы для апісання сціснутых сфераідальных (K > 0), сфераідальных (K = 0), выцягнутых сфераідальных (0 > K > −1), парабалічных (K = -1) і гіпербалічных (K < -1) паверхняў лінз і люстэркаў.
У некаторых выпадках у якасці канічнай пастаяннай выкарыстоўваецца велічыня p = K + 1.
Літаратура
правіць- Smith, Warren J. Modern Optical Engineering, 4th ed (англ.). — McGraw-Hill Education, 2008. — P. 513—515. — ISBN 978-0071476874.