Капаткевіцкі бой
Капаткевіцкі бой — бой партызанскіх атрадаў «Чырвоны Кастрычнік» 123-й Акцябрскай партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР, А. І. Далідовіча 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гарадскім пасёлку Капаткевічы 17 студзеня 1942 года.
Капаткевіцкі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 17 студзеня 1942 | ||
Месца | гарадскі пасёлак Капаткевічы | ||
Вынік | перамога партызан | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Бой
правіцьРаніцай 17 студзеня 1942 года партызаны акружылі Капаткевічы, дзе размяшчаўся нямецкі гарнізон (100 чалавек), бясшумна знялі вартавых і перакрылі дарогі да адступлення. Камандаваў боем камісар атрада «Чырвоны Кастрычнік» С. В. Маханько.
Невялікімі групамі па 3—5 чалавек партызаны раптоўна напалі і закідалі гранатамі хаты, дзе размяшчаліся гітлераўцы. Праціўнік спрабаваў прабіцца на паўднёвую ўскраіну пасёлка, да чыгункі Жыткавічы — Калінкавічы, але быў сустрэты агнём партызан. У час бою, які цягнуўся 4 гадзіны, было забіта больш за 60 гітлераўцаў, захоплена 18 вінтовак, станковы кулямёт, 1 тысяча тон збожжа, прызначанага для адпраўкі ў Германію.
Літаратура
правіць- Р. А. Чарнаглазава. Капаткевіцкі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 248. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.