25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага і Капаткевіцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1473 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1473 партызаны (1 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Любанскі, Жыткавіцкі і Капаткевіцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | А. І. Далідовіч |
Склад
правіцьБрыгада была арганізавана на базе атрадаў:
- атрад А. І. Далідовіча (пазней атрад імя Я. Дз. Гарбачова[1], арганізаваны ў ліпені 1941 года);
- атрад імя І. І. Чарнышова (пазней імя М. Ф. Сільніцкага, арганізаваны ў красавіку 1942 года);
- атрад імя Р. І. Плышэўскага (пазней імя Аляксандра Неўскага, арганізаваны ў чэрвені 1942 года);
- партызанская група К. М. Дзяшкевіча (пазней атрад імя Кутузава).
Таксама ў брыгаду ўваходзілі:
- атрад імя Кастуся Каліноўскага;
- атрад «Камсамолец»;
- атрад Баяніцкі.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнік штаба
правіць- А. Ф. Лескін
Гісторыя
правіцьБаявыя аперацыі партызаны праводзілі на камунікацыях Слуцк — Асіповічы, Жыткавічы — Калінкавічы і іншых. Атрад Далідовіча 7 лістапада 1941 года ўдзельнічаў у разгроме камендатуры ў Любані, атрад Гарбачова ў сакавіку 1942 — у рэйдзе на тэрыторыі Мінскай, Палескай і Пінскай абласцей, атрады імя Сільніцкага і Аляксандра Неўскага ў лістападзе — снежні 1942 — у знішчэнні чыгуначных мастоў на рэках Пціч і Бобрык. У лютым — сакавіку 1943, студзені — лютым 1944 гадоў, партызаны брыгады вялі баі з карнікамі. 10—13 сакавіка 1943 года разбурылі чыгуначную ветку на ўчастку Старушкі — Сосны, 29—30 мая 1943 — на ўчастку Жыткавічы — Старушкі, 11 красавіка 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Сосны Любанскага раёна.
Памяць
правіцьНа месцы дыслакацыі штаба брыгады, Мінскага падпольнага абкама, і Любанскага РК КП(б)Б на востраве Зыслаў быў створаны мемарыяльны комплекс.
Зноскі
- ↑ Адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Мінскай вобласці, загінуў у баі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.