Сосны 2

аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Со́сны 2, раней Сосны[1] (трансліт.: Sosny 2, руск.: Сосны 2) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Соснаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Сосны 2
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 588 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1794
Аўтамабільны код
5
СААТА
6234827036
Сосны 2 на карце Беларусі ±
Сосны 2 (Беларусь)
Сосны 2
Сосны 2 (Мінская вобласць)
Сосны 2

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Любань — Камаровічы. Знаходзіцца за 25 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 177 кіламетраў ад Мінска, за 50 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Урэчча. За 1,6 км на поўнач ад аграгарадок знаходзіцца возера Баяніцкае.

Гісторыя

правіць

Падчас нямецкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёске быў размешчаны ахоўны пункт. 10 студзеня 1943 года ў вёсцы, дзе дыслацыравалася 6-я рота 608-га ахоўнага палка, савецкія партызаны ў колькасці 700—800 чал. здзейснілі атаку ў якой загінула 100 чал. і яшчэ 80 былі паранены. Нямецкая 6-я рота панесла страты ў колькасці 2 забітых і 9 параненых. Па словах мясцовага насельніцтва забітых і параненых партызаны павезлі з сабой[2].

У 2013 годзе пасёлак Сосны быў перайменаваны ў Сосны 2 і атрымаў статус аграгарадка[3].

Насельніцтва

правіць
  • 772 жыхары, 320 двароў (2001)[4]

Інфраструктура

правіць
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Амбулаторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

правіць
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1440. — Воп. 3. — EX 989. — Л. 47.
  3. РЕШЕНИЕ ЛЮБАНСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 9 декабря 2013 г. № 156 О переименовании сельского населенного пункта и отнесении его к агрогородку
  4. а б БелЭн 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць