Аляксандр Іванавіч Далідовіч
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Палескай абласцях у Вялікую Айчынную вайну
Аляксандр Іванавіч Далідовіч (15 лютага 1905, вёска Заўшыцы, Салігорскі раён — 10 сакавіка 1946) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Палескай абласцях.
Аляксандр Іванавіч Далідовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1946 (41 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1929 года. У 1935 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Да 1941 года на савецкай рабоце. У партызанах з ліпеня 1941: камандзір групы, атрада, у студзені 1943 — ліпені 1944 гадоў камандаваў 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі. У 1944—45 гадах працаваў у СНК БССР.
Яго іменем названа вуліца ў вёсцы Жывунь Любанскага раёна.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
правіць- Далидович Александр Иванович (руск.) // Праект «Партызаны Беларусі»