Капліца на могілках (Гальшаны)

Гальшаны

Капліца на могілках — каталіцкая капліца на могілках, на паўднёвай ускраіне вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Пастаўлена ў другой палове XIX стагоддзя з бутавага каменю. У паўзруйнаваным стане. Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з прамавугольнымі ўваходным і аконнымі праёмамі[1].

Славутасць
Капліца на могілках
54°14′50″ пн. ш. 26°00′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Матэрыял бутавы камень
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Магчыма, што капліца будавалася родам Барановічаў, бо злева ад уваходу ляжыць разбітая пліта «Groby familii Baranowiczów»[2].

Зноскі

  1. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 83. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Валанцёрскі летнік «Гальшаны-2011».(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 83. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.