Капліца ў памяць цудоўнага выратавання Імператарскага сямейства (Мінск)

Мінск

Капліца ў памяць цудоўнага выратавання Імператарскага сямейства — колішняя праваслаўная капліца ў Мінску, якая размяшчалася на цяперашняй плошчы Мяснікова.

Славутасць
Капліца ў памяць цудоўнага выратавання Імператарскага сямейства
53°53′37″ пн. ш. 27°32′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія РПЦ
Дата пабудовы 1898
Дата скасавання 1936
Map

Гісторыя

правіць
 
Капліца і драўляная Казанская царква ў пачатку XX ст.

Пабудавана ў 1898[1] годзе ў неарускім стылі ў памяць пра выратаванне Імператарскага сямейства ў чыгуначнай катастрофе[ru], якая адбылася 17 (29) кастрычніка 1888 года з імператарскім цягніком на ўчастку Курска-Харкава-Азоўскай чыгункі пад Харкавам. Нягледзячы на шматлікія чалавечыя ахвяры і моцныя пашкоджанні рухомага саставу, у тым ліку царскага вагона, сам імператар Аляксандр III і члены яго сям’і засталіся жывымі. Выратаванне імператарскай сям’і ў афіцыйным друку і ў царкоўнай традыцыі інтэрпрэтавалася як цудоўнае.

 
Капліца перад мураванай Казанскай царквой. 1918

Капліца размяшчалася насупраць дома купца X. М. Пераца, за 5 сажняў ад мураванай Казанскай чыгуначнай царквы ў бок Заходняга моста. Яе плошча складала 9 кв. аршынаў[1].

Разбурана ў час «бязбожнай пяцігодкі» ў 1935—1936 гадах[1].

Архітэктура

правіць

Мураваная капліца была выканана ў неарускім стылі ў выглядзе цэнтрычнай 8-граннай ратонды, завершанай цыбулепадобным лускаватым купалам. Архітэктура была насычана цагляным узароччам[2].

Зноскі

  1. а б в Галоўная вуліца Мінска, 1880—1940 гг. / Леанід Маракоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — Т. Кн. 1. — 259 с. — ISBN 978-985-02-1426-3.
  2. Царква ў гонар Казанскай і іконы Маці Божай (Чыгуначная) // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 541—542. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.

Літаратура

правіць