Капліца
(Пасля перасылкі з Каплічка)
Каплі́ца, капэ́ла (ад познелац.: capella, cappella памяншальнае ад познелац.: сарра (capa) капа, від убору каталіцкіх святароў, першапачаткова — плашч-накідка) — хрысціянская культавая пабудова, прызначаная для рэлігійных набажэнстваў і малітваў. Можа быць як асобным будынкам, так і часткай больш значнага комплекса. Да Рэфармацыі капліца ўяўляла сабою месца для набажэнстваў, якое было дапаможным або належала нейкай асобе ці арганізацыі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Wawel_-_Sigismund_Chapel%2C_Vasa_Chapel.jpg/220px-Wawel_-_Sigismund_Chapel%2C_Vasa_Chapel.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%87%D1%8B%D1%86%D0%B0._%D0%91%D0%94%D0%9C%D0%9D%D0%90%D0%91._%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%B7_%D0%B2._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%86%D1%8B_%2806%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%87%D1%8B%D1%86%D0%B0._%D0%91%D0%94%D0%9C%D0%9D%D0%90%D0%91._%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%B7_%D0%B2._%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%86%D1%8B_%2806%29.jpg)
Ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі капліца ўяўляе сабой невялічкую царкву (часта без алтара) або нават просты слуп з абразом.
У заходняй традыцыі хрысціянства, а таксама ў грэка-каталікоў капліца нярэдка ўяўляе сабой паўнавартасны храм (з алтаром) і магчымасцю рэлігійных службаў у ім.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Каплі́ца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца