Каплічка (крыніца)

Каплічка — крыніца ў горадзе Сянно Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на поўдзень ад Сенненскага возера, каля дома № 8 па вуліцы Віцебскай.

Каплічка
Размяшчэнне Сянно
physical
Каплічка
Каплічка

Рашэннем Сенненскага райвыканкама № 107 ад 18 лютага 2011 года крыніца набыла статус гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння.

Апісанне правіць

Раней над крыніцай знаходзілася капліца, якая была знесена ў 1937 годзе. Адсюль і сучасная назва крыніцы «Каплічка».

Вада з крыніцы заўсёды лічылася лекавай. Яшчэ ў 1802 годзе ў горадзе з аглядам вучылішчаў пабываў расійскі мінеролаг і хімік В. М. Севяргін. Ён адзначыў:

  Вада мае серапячоначны (серавадародны пах), пры тым слабіць нізам і палягчае грудзі, калі п’юць яе па дзве шклянкі раніцай  

.

Пад канец 1990-х гадоў мясцовыя ўлады добраўпарадкавалі крыніцу: паставілі жалезабетонныя кольцы, вакол іх узвялі паўкруглы будынак у выглядзе капліцы. Прылеглая тэрыторыя да помніка прыроды — у тратуарнай плітцы. Вада выводзіцца праз трубу.

Мяжа ахоўнай зоны — 42 м па перыметры ад крыніцы. Агульная плошча — 90 м². Забеспячэнне крыніцы ажыццяўляецца з паўднёва-ўсходняга напрамку. Крыніца змяшчае невялікую колькасць серавадароду і селен[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бандарэвіч, В. В. Каплічка : краязнаўчыя нарысы / В. В. Бандарэвіч ; В. В. Бандарэвіч // Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — 2008. — С. 30-32.
  • Кавалеўскі, С. Карысць з крыніц / С. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2004. — 4 верас. — С. 5.
  • Кавалеўскі, С. Гаючы сенненскі выток / С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2014. — 29 марта. — С. 12.
  • Карысная «Каплічка» / падрыхт.: С. Кавалеўскі, А. Бынькоў // Витебские вести. — 2017. — 22 апр. — С. 9.