Васіль Міхайлавіч Севяргін
Васіль Міхайлавіч Севяргі́н[1] (руск.: Василий Михайлович Севергин; 19 красавіка 1765 — 29 лістапада 1826) — расійскі мінералог, хімік, асветнік. Прафесар і член Імператарскай акадэміі навук (1793).
Васіль Міхайлавіч Севяргін | |
---|---|
руск.: Василий Михайлович Севергин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1765 ці 19 верасня 1765 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1826 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг, хімік, натураліст |
Навуковая сфера | хімія і мінералогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Іванавіч Ляпёхін[d] і Іаган Фрыдрых Гмелін |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
В. М. Севяргін нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Атрымаў хатнюю адукацыю і ў 1776 годзе паступіў у Акадэмічную гімназію. Гімназію скончыў у 1784 годзе і паступіў у Акадэмічны ўніверсітэт. У 1785 годзе па рэкамендацыі К. Р. Дашкавай і І. І. Ляпёхіна быў накіраваны на вучобу ў Гётынгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў мінералогію, горную справу, хімію, фізіку і геаграфію пад кіраўніцтвам прафесара І. Ф. Гмеліна. У 1789 годзе вярнуўся ў Саект-Пецярбург і паспяхова здаў экзамены. Быў абраны ад'юнктам па мінералогіі Імператарскай Акадэміі навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, з 1792 года чытаў лекцыі па мінералогіі. У 1796—1803 гадах выкладаў у Медыка-хірургічным вучылішчы і ў 1798—1801 гадах у Горным вучылішчы.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Асноўныя навуковыя працы В. М. Севяргіна прысвечаны мінералогіі, агульнай і неарганічнай хіміі, хімічнай тэхналогіі. Развіў хімічны напрамак у мінералогіі, сфармуляваў (у 1798 годзе) паняцце аб парагенезісе (сумежнасці мінералаў), прапанаваў спосаб колькаснага аналізу, заснаваны на параўнанні інтэнсіўнасці афарбоўкі раствораў. Прымаў удзел у распрацоўцы рускай навуковай тэрміналогіі па хіміі, батаніцы, мінералогіі. Займаўся апісаннем ўласцівасцей руд, будаўнічых матэрыялаў, крыніц мінеральных вод. Перакладаў з замежных моў публікацыі аб арганізацыі горна-металургічных прадпрыемстваў. Правёў вялікую працу па сістэматызацыі мінералагічных калекцый Акадэміі навук і Вольнага эканамічнага таварыства, склаў вопіс усіх мінералаў Кунсткамеры[2]. Дзякуючы намаганням В. М. Севяргіна ў 1820 годзе быў адкрыты мінералагічны кабінет Кунсткамеры[2].
Аўтар каля 250 навуковых прац[2].
Уваходзіў у склад навуковых таварыстваў Гётынгенскага (1795), Енскага (1798) універсітэтаў, Шведскай акадэміі навук (1801)[2]. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса «Технологический журнал»[2].
Узнагароды і званніПравіць
- Ордэны Святой Ганнны 2-й ступені (1801, 1808)
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1805)
- Ганаровы член Імператарскага Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды (1805), Імператарскага мінералагічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу (1817), Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта (1819).
ПамяцьПравіць
Імем В. М. Севяргіна названы вулкан, бухта і праліў Вялікай Курыльскай грады, мінерал з групы аксініту.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Севяргін Васіль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 291. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- Севяргін Васіль Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Профіль Василия Михайловича Севергина на афіцыйным сайце РАН
- Малахова И. Г. Севергин Василий Михайлович // Информационная система «История геологии и горного дела» (руск.)