Аксіні́т[1] — рэдкі мінерал, складаны борасілікат класа крэмнезёма. Назву атрымаў ад стар.-грэч.: ἀξίνη — «сякера» за вострую клінаватую форму галоўкі крышталя. Мінерал адкрыў Рэнэ Жуст Гаюі ў 1797 годзе.

Аксініт
Формула (Ca,Fe,Mn)3Al2BO3Si4O12OH або Ca2(Fe,Mn)Al2BSi4O15(OH)
Сінгонія трохклінная
Колер жоўты, карычневы, буры, фіялетавы, зялёны
Колер рысы белы
Бляск шкляны
Празрыстасць празрысты да паўпразрыстага
Цвёрдасць 6,5—7
Спайнасць дасканалая
Шчыльнасць 3,27—3,29 г/см³
Аксініт

Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, жоўтага, карычневага і іншых колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 6,5—7. Шчыльнасць 3,2—3,3 г/см³. Трапляецца ў кантактных метасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў.

Другасны каштоўны камень[1].

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць