Капэла Святога Крыжа (Пражскі Град)
Капэла Святога Крыжа (чэшск.: Kaple svatého Kříže) — капэла ў паўднёва-ўсходняй частцы Другога двара Пражскага Граду.
Славутасць | |
Капэла Святога Крыжа | |
---|---|
![]() | |
50°05′24″ пн. ш. 14°23′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Епархія | Архідыяцэзія Прагі |
Благачынне | Q40634529? |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Nicolò Pacassi[d] |
![]() |
Капэла была збудавана ў 1756—1764 гг. у стылі барока пражскім архітэктарам італьянскага паходжання Ансельм Марцін Лураго(ням.) бел. па праекце Нікола Пакасі(англ.) бел. на месцы старых адміністрацыйных пабудоў і каранацыйнай кухні Карла VI, у якой з 1723 г. размяшчалася гаўптвахта.
Пасля таго як Фердынанд V адрокся ад трона і пасяліўся ў Пражскім Градзе, пачалася перабудова капэлы ў класіцыстычным стылі, якая доўжылася з 1852 па 1856 год. Падчас рэканструкцыі ў 1854 г. на паўночным фасадзе былі ўсталяваны статуі Святых Пятра і Паўла працы Эмануэля Макса(чэшск.) бел.. Ад старога будынка захаваліся толькі галоўны алтар працы Іозефа Лаўэрмана, які ўпрыгожваюць скульптуры анёлаў працы Ігнаца Платцэра(чэшск.) бел. і Распяцце, распісанае Францішка Ксавера Балкі. На бакавых алтарах яго карціны Св. Віт, Св. Вацлаў, Св. Тэрэзія і Св. Францішак. Ля ўваходу ў капэлу стаіць скульптура Св. Яна Непамуцкага Э. Макса.
У пачатку 1960-х гг. капэлу яе прыстасавалі пад Скарбніцу для экспазіцыі прадметаў са Святавіцкага скарбу(руск.) бел., які выстаўляўся тут у перыяд з 1961 па 1990 г. Пазней у капэле размясціўся інфармацыйны цэнтр для турыстаў.
ЛітаратураПравіць
- Stephen Brook, 2003, Przewodnik National Geographic Praga i Czechy, National Geographic, ISBN 83-89019-50-7
- Прага. — Флоренция: Bonechi, 2009. — (Золотая книга). — ISBN 978-88-476-2412-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капэла Святога Крыжа (Пражскі Град)
- Капелла Св. Креста – Пражский Град (Kaple sv. Kříže – Pražský hrad)
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.