Капітуляцыя пад Перавалочнай

Капітуляцыя пад Перавалочнай — капітуляцыя рэштак шведскай арміі пад украінскім мястэчкам Перавалочна 30 чэрвеня (11 ліпеня 1709, альбо 1 ліпеня, паводле тагачаснага шведскага календара), у час Вялікае Паўночнай вайны.

Схэма раскладу войскаў перад капітуляцыяй

ПерадгісторыяПравіць

Пасля паражэння пад Палтавай, Карл XII меў намер перавесці шведскае войска на іншы бераг Ворсклы і, такім чынам, дайсці да татарскіх земляў. Наступнай раніцай пасля бітвы, падчас выхаду з Новых Санжараў, аніякіх загадаў не давалася, і паход працягнуўся ўздоўж правага берагу Ворсклы. Каля мястэчка Кішэнькі быў брод праз Ворсклу, але праз памылкі некалькіх афіцэраў, войска прайшло міма яго, дайшоўшы да Перавалочны, што ў пяці кіламетрах на поўдзень.

КапітуляцыяПравіць

Карл XII з 2 000 салдат здолеў перайсці Дняпро і патрапіць да туркаў з мэтай хутка пераправіцца адтуль у Польшчу. Але 16-тысячны корпус на чале з генералам Левенгаўптам быў прыціснуты 9-тысячным расійскім корпусам князя Меншыкава да Дняпра. Тады Левенгаўпт спытаў вышэйшых афіцэраў, што рабіць: змагацца, або здацца ў палон? Караліны абралі апошняе[1].

Уплыў на далейшы ход вайныПравіць

Капітуляцыя пад Перавалочнай стала вырашаючым фактарам у пераломе ходу Вялікае Паўночнай вайны і далейшае перамогі ў ёй Расіі. У расійскі палон трапілі 983 шведскіх афіцэраў (у т.л. генерал Левенгаўпт, які памёр у палоне ў 1719 годзе), 12 575 салдат і 6 456 чалавек, не прымаўшых удзелу ў баях (прыслуга, жанчыны, дзеці)[2]. Карл XII нічога не зрабіў, каб паспрабаваць вызваліць свайго генерала з палону, а сам на некалькі гадоў застаўся ў Бендэры, у тагачаснай Асманскай імперыі.

Зноскі

  1. Uddgren, H.E. Karolinen Adam Ludvig Lewenhaupt. — Uddevala: Barneviks Tryckeri, 1950. — С. 198.
  2. Englund, Peter. Poltava. — 1988. — С. 340-341. — ISBN ISBN 91-7486-050-X.

КрыніцыПравіць