Карадаг
Карада́г (цюрк. чорная гара) — вулканічны масіў у Крыме, на беразе Чорнага мора, за 20 км на паўднёвы захад ад г. Феадосія, ва Украіне.
Складаецца з купалападобнай Святой гары, або г. Вялікі Карадаг (выш. 577 м), і Берагавога хрыбта з арыгінальнымі формамі выветрывання. Складзены з туфаў і лаў. Радовішчы паўкаштоўных камянёў (сердалік, агат, яшма). Расліннасць прадстаўлена лясамі, стэпамі, зараснікамі нізкарослых цвердалістых паўхмызнякоў.
3 боку мора — бухты (Сердалікавая, Блакітная і інш.). Каля ўсходняга падножжа — курорт Планёрскае (Кактэбель).